Дзесяцікласніца на «выдатна» справілася з заданнямі школьнай алімпіяды па матэматыцы

3

Салігарчанка Юля Ярашэня, вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 10, стала пераможцай раённай школьнай алімпіяды па матэматыцы, набраўшы 100 балаў за рашэнне задач.

Наперадзе яе чакае абласная алімпіяда па матэматыцы.
«Гэта зусім не выпадкова, — адзначыла ў размове з карэспандэнтам „ІК“ Вольга Каваленя, настаўніца матэматыкі СШ № 10. — У Юлі здольнасці да матэматыкі, як кажуць, ад прыроды. Дзяўчына сябруе з матэматыкамі ў інтэрнет-сеціве, абменьваецца рашэннямі задач, часта бывае на зборах матэматыкаў, якія праводзіць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Два гады запар яна была ў лагеры „Брыганціна“, куды збіраліся вучні і настаўнікі фізіка-матэматычнага ўхілу».
Па словах суразмоўцы, Юля часта дапамагае рашаць складаныя задачы і настаўнікам. «Калі я пакажу на ўроку адзін варыянт рашэння, то Юля абавязкова знойдзе яшчэ дадатковыя, — кажа Вольга Мікалаеўна. — Спадзяюся, што свой лёс мая вучаніца звяжа з навукова-даследчай працай, які б інстытут пасля школы яна не скончыла».

Сама Юля прыгадвае, што матэматыкай яна пачала захапляцца з пачатковых класаў.
«Ад самастойнага рашэння задачы я адчувала радасць і гонар, — расказала пераможца алімпіяды. — З цягам часу прыйшло захапленне матэматыкай. Цяпер, акрамя школьных заданняў, рашаю задачы з алімпіяд мінулых гадоў. А яшчэ ў інтэрнэце знайшла падручнік па матэматыцы расійскага аўтара Шарыгіна, беларускай аўтаркі Таццяны Бахцінай. Рашаць гэтыя задачы — адна радасць. У класе часта тлумачу рашэнне аднакласнікам. Яшчэ люблю фізіку. Маю Дыплом трэцяй ступені па фізіцы з абласной алімпіяды за мінулы год. Скончыла Салігорскую музычную школу. Мне вельмі падабаецца спяваць. Таксама люблю беларускую мову. Калі вяртаюся ад бабулі ў горад, доўга размаўляю з сяброўкамі па-беларуску».

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

У СЯБРАХ З МАТЭМАТЫКАЙ. Юля Ярашэня не толькі растлумачвае аднакласнікам цяжкія заданні па матэматыцы, але і часам дапамагае настаўнікам знайсці рашэнні складаных задач.

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Жужа
Жужа
28 ноября 2011 19:42

молодец девочка! сегодня встретить такого умного ребенка большая редкость!

GUK
GUK
28 ноября 2011 20:57

Причем всесторонне развитого, а не только в математике… Мехмат по ней плачет, если в Бялорусский шоу-биз не рванет…

Child
Child
28 ноября 2011 22:21

Главное чтоб не пошла в бар, как Нюта Кучерявая.