Госці з боку маладой

2

У народзе кажуць: «Калі ад п’янкі ў галаве пяюць дразды, то мора па калена, а акіяны да … лямпачкі». І сапраўды, знаходзячыся падшафэ, чаго толькі не можа «выкінуць» homo sapiens. Нічога, калі гэтыя «выкідоны» пападаюць толькі ў жоўтую прэсу, але, на жаль, яны часта сустракаюцца на старонках крымінальных выданняў.

Мне хочацца паведаміць аб адным амаль што гумарыстычным «выкідоне» на глебе зялёнага аспіда…
Сабралася адна слуцкая сям’я аддаць сваю дачку замуж за барысаўскага хлопца. Як заведзена, абышлі тры разы стол, дзябнулі па тры чаркі, а хто паспеў, той і чатыры прапусціў, і паехалі. Праз чатыры гадзіны былі на месцы ў адным з інтэрнатаў, дзе пражывала прыгажуня-нявеста. У адведзены час прыехаў жаніх са сваёю гамонкаю світай. Было відно, што і яны абышлі вакол стала. Расказваць, які стаяў вэрхал паміж «купцамі» і «прадаўцамі», не буду, бо ўсе ведаюць пра нашыя абрады, асабліва сучасныя.

Реклама

Праз паўгадзіны абодва бакі прыйшлі да пагаднення, і маладых павезлі да ЗАГСа, а затым да вясельнага стала. Спачатку ўсё было прыстойна, нават брат маладой быў пры гальштуку (жонка заставіла). На самой жа справе ён на дух не пераносіў гэтага «сялядца», і ўжо пасля трэцяй чаркі гальштук сіратліва выглядаў з кішэні. Над сталом адно за адным ужо чуліся віншаванні маладым. Надышла чарга і да песень. Госці з боку маладога зацягнулі куплет, але праз хвіліну-другую пайшло-паехала: хто ў лес, а хто па дровы. Раптам над сталамі палілася песня пра каханне. Запявала госця з боку маладой, дапамагаў ёй брат маладой. І вось неўзабаве гучыць ужо цэлы хор. Барысаўчане прыціхлі, толькі чуўся шэпат: «Вось гэта галасы, ай да слуцакі!». Паказалі сябе слуцакі і ў танцах.

Пасля каравая гасцей са Слуцка «разабралі» па хатах на начлег. Трэбы было рана ўставаць, каб да свету дабрацца дахаты. На другі дзень вяселля, апахмяліўшыся, госці засабіраліся да аўтавакзала. Купілі білеты на аўтобус і пайшлі займаць свае месцы. Як жа яны былі здзіўлены і абураны, калі іх месцы былі заняты! Слуцакі пачалі зганяць пасажыраў з сядзенняў, тыкаючы свае квіткі ім пад нос. Тыя ж таксама пачалі абурацца паводзінам случчан. Невядома, чым бы гэта скончылася. Сітуацыю вырашыў пасадачны кантралёр. Аказалася, што госці зайшлі не ў свой аўтобус.
Да Слуцка даехалі без прыгод, амаль усю дарогу спявалі песні.

Мікола Корань

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
24 ноября 2011 14:20

А в чем прикол ??? А где драка? В жизни не поверю, чтоб Слуцаки мирно провели праздник.

Zorro
Zorro
24 ноября 2011 17:04

Артыкул ні аб чым.