Вось дык цешча!

0

— Сваю цешчу Ціт абходзіць,
кажуць як, за тры вярсты,
бо яна яго вартуе
ад нявестак маладых. І за цяцем так цікуе —
рады даць
не можа ён!
Во як, брат, яго
вартуе! — сябра
падтрымаў Лявон.
— Ну, а цесць
аб гэтым ведаў?
— Што яму?
З пахмелля спіць
аж да самага абеду…
Ну, а потым — ізноў піць!
А што цешча? Тая напагатове!
…Вам увага жаніхі:
па каханні выбірайце
сабе жонак, галубкі!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии