«Свабода» на іншых частотах

0

Прызвычаіўся амаль штодзённа слухаць па сваім радыёпрыёмніку рэпартажы “Свабоды”. Аднак з лістапада на звыклых хвалях я іх не знаходжу. У чым справа?

Мікалай Семяновіч

Сапраўды, у апошнія дні кастрычніка“Свабода” крыху змяніла сетку свайго вяшчання. Зараз актуальныя рэпартажы самабытных карэспандэнтаў гэтага радыё можна пачуць на новых кароткіх хвалях і частотах: з 6 да 8 гадзін раніцы – на хвалях 49м (частоты 6105кГц, 6155кГц), з 18 да 20 гадзін – на хвалях 49м (6120кГц) і 31м (9515кГц), з 20 да 22 гадзін – на хвалях 49м (5930кГц) і 31м (9515кГц), з 22 да 24 гадзін — на хвалях 49м (5840кГц, 5930кГц). “Свабода” трансліруецца таксама і на сярэдніх хвалях (490м ці 612кГц).

Реклама

Аддзел пісем

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии