Нічога ад жонкі не схаваеш

0

— Мая жонка заўтра скажа:
«Ты сёння паляваў ці не?» —
Ігнату неяк Ціт заўважыў, —
Хоць і ружжо было пры мне…
— Мая ніколі не пытае аб паляванні тым мяне,
бо я такую звычку маю: паразмаўляць аб тым у сне…
Жонка вячэру мне згатуе, шчэ чаркі дзве мо
паднясе, як трэба ложак падрыхтуе
(заўважу, робяць так не ўсе!).
Уранку мне апавядае
пра паляўнічы мой азарт,
пра інтэрв’ю, якое даў я
ў сне… Вось як бывае, брат!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии