Да ўвагі перавозчыкаў пасажыраў

0

З 5 кастрычніка 2011 года пачала дзейнічаць Пастанова № 93 ад 20 верасня 2011 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якая ўнесла дапаўненне ў Санітарныя нормы і правілы № 11−10−94 «Санітарныя правілы па гігіене працы вадзіцеляў аўтамабіляў», зацверджаных Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 1994 года.

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года «Аб санітарна-эпідэміалагічным дабрабыце насельніцтва», у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь, ад 23 мая 2000 года, Палажэння аб Міністрэстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2000 года № 1331, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пастанавіла: дапоўніць пункт 8.4 Санітарных норм і правіл № 11−04−94 наступным зместам:
Для выключэння магчымасці забруджвання верхняй вопраткі пасажыраў і іх багажу, салон аўтамабіля павінен утрымлівацца ў чысціні. Абшыўка салона і пасажырскія сядзенні не павінны мець механічным пашкоджанняў і бачных забруджванняў. Пры гэтым павінны быць утвораны неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярнай чысткі і ўборкі салона і багажнага аддзялення па меры іх забруджвання.

У дадатак да патрабаванняў да транспартных сродкаў, філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці яшчэ раз нагадвае ўсім перавозчыкам пасажыраў транспартнымі сродкамі катэгорыі М1 і М2, у прыватнасці: аўтамабілямі - таксі, на маршрутах у рэгулярных і нерэгулярных зносінах перавозкі пасажыраў неабходна выконваць з рэгістрацыйнымі знакамі тыпу 13 (з жоўтымі нумарамі). Гэта норма прадугледжана Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 914−99, якое ўведзена ў дзеянне пастановай № 36 ад 30.06.2010 года Дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь з 1 кастрычніка 2010 года.

Реклама

За парушэнне пункта № 219 па санітарнаму становішчу салона транспартнага сродка ці пункта № 8 за выкарыстанне транспартнага сродка для перавозкі пасажыраў без адпаведных рэгістрацыйных знакаў, правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.06.2008 года № 972 перавозчыкі пасажыраў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу № 18.14 частка 5 КоАП у намеры ад 0,5 да 4 базавых велічынь.

А.М.Якшэвіч,
намеснік начальніка транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии