Да 85-годдзя акадэміка Лазарука

0

Прадстаўнікі грамадскасці Случчыны прынялі ўдзел у мемарыяльных чытаннях, прысвечаных 85-годдзю Міхаіла Лазарука, якія адбыліся ў Мінску 7 кастрычніка.

Як растлумачыла Галіна Сасіновіч, загадчыца бібліятэчнага філіяла № 1 горада Слуцка, Міхаіл Арсеньевіч Лазарук, акадэмiк НАН Беларусi, замежны член Расiйскай акадэмii адукацыi, доктар фiлалагiчных навук, прафесар, член Саюза пiсьменнiкаў, нарадзiўся 5 лiпеня 1926 года ў вёсцы Ушаловiчы Слуцкага раёна. Ён, удзельнік Вялiкай Айчыннай вайны, дайшоў да Берлiна i там святкаваў перамогу. Пасля дэмабiлiзацыi экстэрнам здаў экзамен за сярэднюю школу, у 1951 годзе закончыў фiлалагiчны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя М. Горкага i на працягу многiх гадоў працаваў там выкладчыкам, загадчыкам кафедры беларускай лiтаратуры, дэканам фiлалагiчнага факультэта, прарэктарам iнстытута. У 1978 годзе быў прызначаны дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута педагогiкi Мiнiстэрства асветы БССР. У 1990 годзе стаў загадчыкам лабараторыi праблем лiтаратурнай адукацыi гэтага ж iнстытута. Памёр 14 лiстапада 2000 года.

Реклама

«На чытаннях было адзначана, што, з’яўляючыся вучоным шырокага профілю, Міхаіл Арсеньевіч зрабіў вялiкае ўкладанне ў даследаванне важнейшых праблем лiтаратуразнаўства, тэорыi i методыкi выкладання лiтаратуры. Ён з’яўляецца аўтарам больш за 220 навуковых прац. Сярод iх манаграфii, зборнiкi, брашуры, лiтаратурна-крытычныя артыкулы, праграмы, падручнiкi, навуковыя дапаможнiкi», — сказала Галіна Сасіновіч ў размове з карэспандэнтам «ІК».

Сяргей Багдашыч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии