Дырэктар музея атрымала узнагароду

1

Валянціна Шуракова, дырэктар дзяржаўнай установы «Капыльскі раённы краязнаўчы музей», узнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Гэтай узнагароды яна ўдастоена за шматгадовую плённую працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі. Па меркаваннях спецыялістаў, музей, які ўзначальвае Валянціна Шуракова, з’яўляецца адным з самых цікавых раённых краязнаўчых музееў у краіне.
Нагрудны знак 7 кастрычніка дырэктару музея уручыў міністр культуры Павел Латушка на ўрачыстасці, прысвечанай да Дня работнікаў культуры, якая адбылася ў Мінску, у Доме кіно.

Сяргей Багдашыч

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ян
Ян
17 октября 2011 20:59

Віншую Валянціну з узнагародай. Але і без узнагароды было вядома, які гэта цікавы і апантаны сваёй справай спецыяліст.