Слова пра маці

0

У кожнага чалавека аснова ўсяго — Мама. Яны выгадавалі кожнага з нас. Разуменне гэтага прыходзіць з гадамі, а ўдзячнымі нашым матулям мы абавязаны быць заўсёды. Напярэдадні Дня маці, які адзначаецца14 кастрычніка, «ІК» запытаў, якімі былі матулі тых, хто сёння гадуе дзяцей.

Ніна Адамаўна, пенсіянерка (Салігорск):

Реклама

— Жадаю маладым мамам больш павагі да сваіх дзетак, больш уважліва ставіцца да іх запытанняў і як мага больш быць разам. Толькі маці будзе лепшым прыкладам у будучым жыцці.

Ніна Мікалаеўна, майстар ЖКГ (Салігорск):

— Я ўдзячна маме, што яна навучыла сваіх дзяцей любіць працу, з павагай адносіцца ў сям'і да старэйшых і малодшых. І гэту навуку мы — яе дзеці - стараемся зберагчы ў сталыя гады, перадаць унукам.

Вера Антонаўна, мама 12 дзяцей (Салігорск):

— Я расла ў вялікай сям'і. Бог узнагародзіў маму вялікай любоўю да дзяцей. Спадзяюся, што ў мяне хопіць мацярынскай любві да маіх дзетак. Сёння многім маладым мамам гэтаму трэба вучыцца.

Наталля Уладзiмiраўна (Слуцк):

—  У першую чаргу дзiцяцi трэба даць дабрыню i любоў, прышчапляць яму ўсе неабходныя якасцi. Але цяпер такi час, калi ўсё даеш дзецям, а цяперашняя моладзь жахае.

Алена Iванаўна, электрамеханiк (Слуцк):

— Дзiця трэба гадаваць у каханнi i ласцы. Мама павiнна даць яму такiя якасцi, як дабрыня, павага да людзей, тыя каштоўнасцi, на якiх выраслi мы. Зараз дзецям не хапае выхаванасцi, спагады да блiзкiх i навакольных.

Апытвалі Уладзімір Амяльчэня і Наталля Жаўрыд

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии