Мой самы горкі дзень

3

З прыходам восені Сцяпан стаў адчуваць сябе горш: ціск высокі, а прыме лекі – ціск падаў, кружылася галава. На лёс не скардзіўся: дзякуй Богу, дзявяты дзясятак размяняў. З Богам жыў у ладзе, дзякаваў за ўсё, што ні рабілася і добра канчалася. Так і за свае маладыя гады, на якія, як лічыў, сатана паслала выпрабаванні духа. І ён вытрымаў, не згінуў.

Восеньскім вечарам у 1946 годзе на хутар прыехала машына з вяйскоўцамі, якія іх сям’ю і адвезлі на станцыю. Там стаяў цэлы эшалон, вагоны якога ўжо былі напоўнены такімі ж людзьмі. Хата засталася пустая, а у хляве — дзве каровы, два кані, свінні, куры ды сабака.

Реклама

Пятнаццаты год тады пайшоў Сцяпану. Ён станавіўся надзейным памочнікам бацькі на гаспадарцы. У адзін момант усё было знішчана, атабрана, а іх галодных і голых прывезлі ў Комі, выгрузілі з вагонаў, пасля на баржы па рацэ сплавілі ў тайгу. Першую зіму не вытрымалі ў халодным бараку маці і двое малодшых. Вясною мужчын забралі на шахты. У мокрых забоях яны кіркамі дзяўблі руду, з якой, як казалі, пазней выраблялі алюміній для ўмацавання абароны дзяржавы. Там скончыў сваё жыццё і бацька.
Сцяпан выжыў, з гадамі стаў вопытным шахцёрам. Калі пайшлі чуткі, што ў Беларусі будуюцца шахты, рашыў вярнуцца на радзіму. Доўга не адважваўся паехаць паглядзець калісьці так нечакана кінуты хутар. Ні то баяўся, ні то не хацелася варушыць таго, што было. Калі сын скончыў сем класаў, рашыўся паказаць яму той родны кут, па якім адбалела душа. Тады яшчэ зусім новы “Жыгулёнак” дакаціў іх да маёнтка графа Валовіча, у якім цяпер месціўся санаторый “Свяцк”. Далей, у бок Нёмана, пайшлі пяшком. На графскай сядзібе былі пабудаваны новыя домікі, якія ў народзе зваліся фінскімі, абкладзеныя белаю цэглаю.

Акрамя некалькі домікаў, за трыццаць гадоў нічога не з’явілася. Вуліца скончылася векавымі дрэвамі, і перад Сцяпанам адкрылася поле, на якім каласілася жыта. Там, у канцы поля, віднеліся сад і хата. Ад убачанага зацяла дых. Знаёмай дарогі да дома не было. Ён не ішоў, не бег. Ён плыў па жыце, разгортваючы калоссе, як той плывец, якога пакідаюць сілы, стараючыся хутчэй даплысці да выратавальнага берага. Перад самай сцяной роднага дома жыта скончылася. Не было ні двара, ні хлява.

Адна хата сярод жытняга поля і сад, на якім спелі яблыкі. Нечакана ад хаты дыхнула страшным і чужым. За столькі гадоў яна заставалася ў яго памяці цёплай і роднай, а сустрэла смяротнай халоднасцю. Ён абышоў вакол хаты, паторкаў у зачыненыя дзверы, замкнутыя з сярэдзіны на той жа ветраны замок, што быў раней, паспрабаваў заглянуць у акно, але яно было застаўлена пажоўклай газетай… Успомніўшы пра сына, які чакаў яго на ўскрайку поля, пакрочыў па жыце к маёнтку. Той спытаў:
— Паглядзеў?
— Паглядзеў, — не паднімаючы галавы, адказаў бацька…
Да самага  Салігорска ехалі моўчкі і ўжо к ночы былі дома.

З таго дня ён стараўся не ўспамінаць родны дом і той страшны дзень. Нават з жонкаю пра гэта не гаварыў.  Перастаў дапамагаць ёй на дачным агародзе. Туды Сцяпан і дарогу забыў. Так ён уцякаў ад успамінаў пра сваё сялянскае дзяцінства, пра свой дом, які цяпер бачыўся адзінокім сярод жытняга мора. Але чым больш ён старэў, тым больш назойліва ў галаву лезлі ўспаміны. Аднойчы, як чорт з табакеркі, выпрыгнула думка, што сёння к вечару спаўняецца шэсцьдзясят пяць гадоў, як вайскоўцы вывезлі яго пятнаццацігадовага на поўнач. Ад хвалявання заныла сэрца. Каплі Зяленіна яго трохі супакоілі. Калі боль амаль знік, вырашыў напісаць пісьмо сыну, які пасля горнага інстытута застаўся ў Ленінградзе, на нейкай там кафедры. Сыну ў пісьме хацеў расказаць пра сёняшні дзень.

Ён сядзеў за сталом, перад ім ляжаў чысты ліст паперы, на якім было выведзена: “Самы горкі мой дзень”. Пякучы боль сэрца перасяліў яго ў свет без памяці і хвалявання.
Уладзімір Амяльчэня

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
12 октября 2011 15:13

Прикольно. Читаешь, как-будто с тобой все происходит. На реальных событиях основано, или художественный вымысел с упоминанием реально существующих географических названий для правдоподобия?

Дзед Барадзед
Дзед Барадзед
12 октября 2011 23:19

Столько горя принесли в том числе и нашему беларускаму народу большевики — коммунисты. Столько судеб людских искорёжили, столько жизней забрали невинных. Вечная им за это Анафема! Я верю, что однажды беларусы поймут, что большевизм это одна из разновидностей ипостасей фашизма. Но пока граждане нашей страны очень далеки от понимания исторической правды и справедливости по отношению к тем, по ком проехался коммунистический каток и продолжают размахивать фашистскими флажками цвета закат над болотом. То бишь, перелицованным соетским /фашистским / флажком, за которым нет ни славы, ни славной Истории, но есть лишь насилие над такими вот безвинными людьми. Пока беларусы почитают советско —… Подробнее »

Zorro
Zorro
13 октября 2011 00:23

Коммунизм=фашизм.