Чуйная душа Алены Кіш

3
Реклама

У далёкія трыццатыя гады на палявых дарогах і сцежках Случчыны можна было ўбачыць жанчыну, якая з лёгкім кійком з ляшчыны ды са сціплым клункам няспешна вандравала ад вескі да вёскі. Так успамінаюць пра Алену Кіш, мастачку-сялянку з непаўторным бачаннем навакольнага свету, тыя, хто быў з ёй знаёмы.


МІР АЛЕНЫ КІШ. Такую назву мае скульптурная кампазіцыя салігорскага мастака Уладзіміра Ламейкі, якая выстаўлялася ў слуцкай Галерэі мастацтваў.

Сёлета спаўняецца 115 год з нарадження Алены Кіш. Яна з’явілася на свет ў 1896 годзе ў вёсцы Раманава (цяпер Леніна) Слуцкага павета. Сям’я Кіш была шматдзетнай. Пракарміць усіх было нялёгка, таму, каб дапамагчы бацькам, Алена дзесьці ў пачатку 30-х гадоў рушыла з мастацкім скарбам у першую сваю вандроўку па навакольных вёсках.
Алена малявала так, як падказвала ёй сэрца. Сваім дыванам яна давала назвы «Рай», «Райскі сад», «Дзева на водах», «Пісьмо каханаму», «Каля возера».

Жыццё Алены Кіш скончылася трагічна. Чуйная душа не вытрымала бясконцых нягод: пасля вайны яе дываны перасталі купляць, бо пайшла другая мода. Жанчына ад адчаю ў 1949 годзе ўтапілася. Пахавана была на могілках вёскі Грозава, дзе ўсталяваны надмагільны помнік работы салігорскага мастака Уладзіміра Ламейкі.

Реклама

Звесткі пра жыццевы і творчы шлях мастачкі-самавучкі быў сабраны дзякуючы намаганням мастака Уладзіміра Басалыгі, случчаніна па паходжанні. Ім вернута з небыцця трынаццаць твораў Алены Кіш. Упершыню гэтыя творы шырокая аўдыторыя ўбачыла ў 1978 годзе на першай рэспубліканскай выставе народных маляваных дываноў у мінскім Палацы мастацтваў.
Вось што казаў Уладзімір Басалыга пра ягоныя пошукі звестак аб Алене Кіш: «Маё дзяцінства праходзіла пад дываном, які намалявала Алена Кіш. Калі я стаў сябрам Саюза мастакоў і ўзначаліў камісію па рабоце з народнымі майстрамі, вырашыў расшукаць яе творы і звесткі аб ёй. Мы нават прозвішча мастачкі не ведалі. Выехалі на Случчыну, і я завітаў да сваіх цётак. Вось што цікава: усе мае цёткі ўмелі ткаць і вышываць, разумелі прыгажосць і падбор колераў. Ва ўсіх іх захавалася Алена Кіш, а ў астатніх — прайшла мода. Мая цётка сказала, што Алену Кіш усе лічылі вар’яткай за тое, што яна вельмі заступалася за сабак і катоў. Хадзіла фарбаваць школу, малявала па вёсках у час нямецкай акупацыі. Плацілі ёй збажыной, салам, яйкамі. Яе брат Мітрафан працаваў старастам у слуцкай царкве на кладах, якая потым згарэла.

Я напісаў папу Мар’янскаму, які ў Уздзе меў прыход. Ён мне падказаў, па якім шляху шукаць звесткі пра Алену Кіш. Так я знайшоў яе малодшую сястру — апошнюю блізкую сваячку. Даведаўся, што мастачка скончыла жыццё самагубствам (утапілася ў рэчцы), таму што пасля вайны яе дываны перасталі прадавацца.

З’явілася новая мода: малявалі на паперы, лакам пакрывалі, і фарбы блішчэлі. Алена «сядзела на гарбе» ў родных: нічога не зарабляла. Яна пакінула пасля сябе спадчыну, і я распачаў яе пошукі. Мне ўдалося знайсці 13 дываноў. Уся калекцыя зараз захоўваецца ў Заслаўскім музеі. Гэта шэдэўры! Мы зрабілі выставу яе дываноў у Мінску, выдалі кніжку. Імя Алены Кіш — адзінае з Беларусі — трапіла ў «Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва».

Антон Зубарэвіч

Реклама

3
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
Belka

гэтыя работы сапрауды цудоуныя)

сергей

Прикольно. В этом детском примитивизме и диспропорциях есть что-то завораживающее. Может от того, что прочитал текст.

Belka

ууу темнота, сергей, слабо те такое сфарганить?)это ж даже не картина, а ковер! блин круто