Жыццёвым шляхам Веры Корбут: ад Бостана да Каліты

6

Вера Паўлаўна Корбут, жыхарка вёскі Каліта, за свой век (а ёй ідзе ўжо 96 год) шмат чаго пабачыла і добра памятая нават тое, аб чым даведацца цяпер можна толькі з гістарычных экскурсаў ці мемуараў людзей, якія даўно пайшлі з жыцця.


НАРОДЖАНАЯ Ў ЗША: «Кажуць, што я маю нейкую магчымасць атрымаць амерыканскае грамадзянства, але ж мне гэта сёння ўжо не патрэбна».

Яна жыве адна ў сціплай хаце і добра спраўляецца з гаспадаркай. «Нават калі ў госці прыязджаюць унукі з праўнукамі, даю ім тое-сёе ў кошык са свайго агарода. На зрок, слых ды памяць мне грэх і сёння жаліцца», — адказала Вера Паўлаўна на пытанне аб жыцці і распавяла пра свой жыццёвы шлях.

Реклама

Беларуская амерыканка

Мой бацька Павел Аляксандравіч Ажгірэй родам з вёскі Рубеж былога Слуцкага павета (цяпер гэта Старадарожскі раён). Адтуль ён перад Першай сусветнай вайной паехаў на заробкі ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Апынуўся ў горадзе Бостан. Там сустрэў дзяўчыну Валянціну, якая родам з мястэчка Янова пад Беластокам, і яны пажаніліся. Я — «амерыканка», бо нарадзілася ў Бостане 10 снежня 1915 года. Адзінае, што зараз напамінае пра замежнае дзяцінства, гэта фотаздымак, на якім мне гадоў чатыры-пяць, стаю ў гарадскім парку з марожаным. У сям'і я была старэйшая, затым ідзе мая сястра Роза, якая таксама нарадзілася ў Бостане. Добра памятаю, што там у нас была пяціпакаёвая кватэра, адзін пакой маці часова здавала ў наём рабочым з Расіі. Але бацька пасля нараджэння Розы настаяў, каб яны з’ехалі. Дарэчы, мая маці нідзе не працавала, таму што бацькавага заробку хапала на ўсю сям’ю. Чаму мы пераехалі на радзіму? Бацька стаў членам толькі што створанай Камуністычнай партыі ЗША (тады гэта было модна сярод эмігрантаў). Кожныя выхадныя ён браў мяне на маёўкі. Нашыя суайчыннікі часта размаўлялі пра радзіму і падзеі ў Рассіі. Бацька вельмі хацеў вярнуцца назад у Беларусь да бацькоў, з якімі перапісваўся. У пачатку 20-х гадоў яго марам памаглі здзейсніцца амерыканскія ўлады: эмігрантаў-камуністаў проста выслалі туды, адкуль яны прыехалі. Так мы апынуліся на Случчыне.

На радзіме бацькоў

Добра памятаю, што, калі мы прыехалі ў Рубеж, быў яшчэ жывым мой дзед, які потым неўзабаве памёр. Пасля яго пахавання браты майго бацькі яму намякнулі, што нашай сям'і трэба шукаць свой прытулак, казалі, што грошы на гэта ёсць. Спачатку мы пасяліліся ў вёсцы Купішча. Бацька першы час працаваў на гуце - шклозаводзе. Ён мне расказваў, што яшчэ да рэвалюцыі гэты завод пабудаваў мясцовы пан Клёцкін на паях са слуцкім купцом Файнбергам. Заробкі былі нядрэнныя, але нехта гэты шклозавод спаліў, і бацька стаў селянінам-аднаасобнікам. Хутка пачалася калектывізацыя, і ён пайшоў у калгас. Тое калгаснае жыццё добрым назваць было цяжка. З гэтай нагоды бацька вельмі перажываў, захварэў, а затым і памёр. Яшчэ да яго смерці я скончыла двухгадзічныя настаўніцкія курсы і працавала ў вёсцы Каліта настаўніцай пачатковых класаў. Адтуль і пайшла замуж за Корбута Антона Мікалаевіча. Пераехала жыць да яго ў вёску Аступішча, працавала загадчыцай крамы ў Кучына. Маі родныя сястра і браты таксама разляцеліся па свеце ў пошуках лепшага жыцця. А маці дажывала свой век у Купішчы.

Памятнае з вайны

Пачатак вайны памятаю добра, асабліва 27 чэрвеня, калі адбыўся знакаміты бой пад Кучына. Была пятніца. З самай раніцы немцы бамбілі шашу, дзе размясціліся нашы артылерысты і пехацінцы. Усе жыхары Каліты і Старога Гуткова пахаваліся. Падчас бою ў гэтых вёсках згарэлі дамы, бо дахі былі ў асноўным саламяныя. Жыхары вярнуліся на папялішча, уцалелі толькі канцавыя хаты. Але ж людзі падчас акупацыіі адбудаваліся. Лес бралі без дазволу і тайна пілілі яго на пілараме ў Кучыне.
Так здарылася, што ў час акупацыі я дапамагала партызанам. Разам з жыхарамі нашай вёскі Балвановічам і Ліхадзіеўскім збірала звесткі пра рух нямецкай тэхнікі па дарозе Масква-Варшава. Перадавалі іх партызанам з брыгады імя Фрунзе. Тады ж я і спаліла сваю метрыку, у якой месцам нараджэння значыўся Бостан. Адзін з нашых сувязных — Іван Тамашэўскі - працаваў даглядчыкам на могілках, дзе былі пахаваны нямецкія салдаты, загінуўшыя пад Кучына. Сёння часта ўспамінаю вайну — нават праз столькі гадоў не сыходзіць яна з памяці. Ніякіх даведак аб тым, што я працавала на партызан, ніколі ні ў каго не прасіла.

Свой дом як родная матка

Пасля вызвалення Случчыны я працавала сельскім паштальёнам, разносіла газеты і часопісы ў некалькі вёсак вакол Кучына. Пасля выхаду на пенсію яшчэ некалькі гадоў рабіла фуражырам на ўчастку саўгаса «Белічы», які быў таксама ў Кучына.
З мужам купілі дом у вёсцы Каліта, вырасцілі шасцярых дзяцей, маю 11 унукаў, 17 праўнукаў і двух прапраўнукаў.
На жаль майго чалавека ўжо даўно няма ў жывых, як і яго роднай вёскі Аступішча. А я, нягледзячы на свой узрост, на поўным самаабслугоўванні: прыбіраю, гатоўлю ежу, працую на агародзе, а зімой вяжу для радні наскі ды пальчаткі. Родныя час ад часу завуць мяне жыць у Слуцк. Але ж я адмаўляюся, бо родная хатка для мяне як родная матка.

Васіль Цішкевіч

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
28 сентября 2011 15:30

Ей не нужно получать гражданство США. Она его имеет по рождению. Получить она может паспорт, если захочет.

Anonimous
Anonimous
28 сентября 2011 20:49

в Бостоне огородов нет 🙂
Самоя большая ошибка ее отца- жалко бабку, была бы у нее хорошая жизнь в городе Бостоне.

PS
PS
29 сентября 2011 07:59

Белорусских эмигрантов волны начала XX века было много в Чикаго и Детройте, где они работали на заводах Форда. Видать отец Веры Павловны работал на Бостонских верфях. Там заработки были действительно приличные, побольше даже чем у Форда. ГПУ в 20-х годах намеренно заставляла родственников эмигрантов писать письма в США о замечательной жизни в СССР. На эту удочку попались многие. Судьба их оказалась трагической, как у отца героини статьи.

Петр
Петр
29 сентября 2011 19:47

Что характерно в комментариях и статье. Коментаторы жалеют, что она не живет в Бостане. А вот сама Корбут не выразила сожеления, что она не живет в Америке. Я в 2007 году был в Посольстве США меня принимал американец белорусского присхождения, его отец жил на пинщине. Мы обсуждали новую систему управления государством посмотрите ее на http://new-system.narod2.ru и в конце беседы. Американец, притом жирный, сказал. «Появилась надежда вернуться на родину». Родина, это земля, выделяющая энергию которая влияет на ум человека, На родине растут все травы способные вылечить человека принадлежащего родине. Вдумайтесь! в Библии записано. «И расселил бог людей по земле, и дал участок каждому языку». Но люди опять смешались в кучу, создали оружие и химикаты отравившие землю. С скоро опять, каждый язак вернется на свою родину определенную Богом. 96 летняя Корбут… Подробнее »

wolf
wolf
2 октября 2011 01:23

Здароуя паважанай Веры Паулауне! Лёс быу цяжкi. Навошта ёй сёння Бостан? Каб ёй было на гадоу 50 меньш, тады б меуся бы сэнс аформiць грамадзянства ЗША, а зараз?
Цiкава, а дзе зараз тыя нямецкiя могiлкi? Якi небудзь след ад iх застауся?

PS
PS
2 октября 2011 20:42

Кладбище в Кучино немцы «эвакуировали» перед освобождением Случчины. Могилы раскапывались по начам, а гробы с телами вывозились в Германию. Точно так же оккупационные власти поступили с кладбищем немецких солдат по улице 14 партизан. Там был отдельный участок специально отведённый, недалеко от теперешнего Мемориального комплекса.