Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 895-годдзю Слуцка

7

16 верасня

Маладзёжны цэнтр

18.00. Фестываль-конкурс блізнят «Я — гэта ты, ты — гэта я».

17 верасня

9.20 — 9.40. Ускладанне кветак на Алеі герояў, да памятнага знака воінам-вызваліцелям.

10.00 — 10.40. Святочнае тэатралізаванае шэсце «Квітней, мой родны горад» (ад маладзёжнага цэнтра да гарадскога парка культуры і адпачынку).

Реклама

Цэнтральная плошча горада

10.40 — 10.55. Паказальныя выступленні «Вітаем, Слуцк!» спартсменаў-парашутыстаў.

11.00. Урачыстае адкрыццё свята «Слуцк — мой лёс, мая надзея!».

13.00. Выступленні дзіцячых калектываў цэнтра дзіцячай творчасці «Случчанскія зорачкі».

16.00 — 18.00. Шоу-праграма для маладых сем’яў «Маё першае АЎТО».

19.00 — 23.00. Канцэртная праграма «Спяваем табе, Слуцк!» з удзелам Георгія Калдуна.

23.00. Святочны феерверк «Са святам, Слуцк!».

23.10 — 1.00. Танцавальная праграма «У рытмах музыкі».

Сквер каля цэнтра дзіцячай творчасці (з боку вул. М. Багдановіча)

10.00 — 15.00. Выстаўкі: работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі «Віншуем, горад родны», «Дары восені», «Лазовая казка».

Вул. М. Багдановіча (каля помніка святой Сафіі Слуцкай)

10.00 — 15.00. Выстаўка-продаж праваслаўнай кнігі.

Сквер каля цэнтра дзіцячай творчасці (з боку вул. Вялікая Горка)

10.00. Выстаўка-продаж работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Бабулін куфэрак», экспрэс-выстаўка работ навучэнцаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы і дзіцячых школ мастацтваў «Наш квітнеючы горад».

13.00 — 16.00. Выступленні фальклорных калектываў раёна.

Набярэжная р. Случ

13.00. Паказальныя выступленні па суднамадэльнаму спорту навучэнцаў цэнтра тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнскай моладзі; спартыўныя спаборніцтвы па турысцка-прыкладному мнагабор'і.

Аўтастаянка каля цэнтра дзіцячай творчасці

12.00. Спартыўныя спаборніцтвы па стрытболе.

Вул. Капыльская (з боку вул. М. Багдановіча)

10.00. Спецыяльныя выстаўкі «Мы — случчане» навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічнага каледжа перапрацоўчай прамысловасці, медыцынскага каледжа, сельскагаспадарчага ліцэя; выстаўка-продаж прадукцыі прадпрыемства «Слуцкія паясы».

Пляцоўка каля Дома быту

13.00. Паказ мадэляў адзення фабрыкі пашыву адзення і мадэльных прычосак прадпрыемства «Сяльчанка»; выступленні калектываў аматарскай творчасці Лучнікоўскага цэнтра культуры.

Пляцоўка каля краязнаўчага музея

10.00 — 16.00. Выстаўка «Каля самавара…».

Пляцоўка на перакрыжаванні вул. Леніна і Жукава

11.00 — 16.00. Работа стралковага ціра аўтамабільнай школы ДТСААФ.

Пляцоўка каля сярэдняй школы № 5

12.00. Спаборніцтвы па міні-футболе.

Вул. Леніна

Выстаўкі-продажы «Слуцкі гасцінец» прадпрыемстваў гандлю і перапрацоўчай прамысловасці раёна.

Парк культуры і адпачынку

13.00 — 15.00. Выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.

18 верасня

Набярэжная р. Случ (з боку вуліцы Віленскай)

9.30. Пасадка дрэў на Алеі дружбы.

Цэнтральная плошча горада

11.30 — 15.00. Выстаўка рэтратэхнікі.

12.00 — 15.00. Святочны канцэрт.

Кінатэатр «Беларусь»

14.00. Прэзентацыя відэафільма «Слуцкія паясы — знакі лёсу».

Парк культуры і адпачынку

15.00 — 18.00. Танцавальная праграма.

Пляцоўка каля сярэдняй школы № 5

10.00. Спаборніцтвы па міні-футболе.

16−18 верасня

Краязнаўчы музей

Экскурсіі «Слуцк — гісторыя і сучаснасць»; выстаўка падарункаў «З усяго свету».

Галерэя мастацтваў

10.00 — 18.00. Выстаўкі работ мастакоў Уладзіміра Ільіча Вітко, Уладзіміра Сцяпанавіча Садзіна, выпускнікоў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы.

Музей этнаграфіі

Экскурсія «Быт сялян Слуцкага павета канца ІХ — пачатку ХХ стагоддзяў».

Раённая цэнтральная бібліятэка

10.00 — 19.00. Прэзентацыя інфармацыйных выданняў бібліятэкі «Случчына ў імёнах і датах»; выстаўка-прэзентацыя факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля.

Парк культуры і адпачынку

Работа атракцыёнаў.

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
JoE
JoE
14 сентября 2011 20:45

Мини-футбольчик — это очень хорошо))

wolf
wolf
14 сентября 2011 22:00

А з якога часу гарэлкай будуць гандляваць i дзе?

гость
гость
15 сентября 2011 10:48

а по-русски можно, а то нам как гостям города непонятно где и что будет!

JoE
JoE
15 сентября 2011 20:38

Вон, на магазинах через один висит программа на вашем языке. А вообще — в чужой монастырь…

судья
судья
16 сентября 2011 15:18

а wolf приколист

irina
irina
16 сентября 2011 20:23

бла бла бла

Та САмая*
Та САмая*
18 сентября 2011 16:15

23.10 — 1.00. Танцавальная праграма «У рытмах музыкі».

Вранье!!! ДО 00:00 она была и никого не пускали… говорят все вопросы тв белый дом и к мэру!!! Воооот ЛЮДИ:((((