А дзе ўзяць такую жонку…

4

З начынаючым паэтам размаўляў аднойчы я.
Шукаў ён жонку праз газету, бо цікавіла сям’я.
Ён казаў:
— Шукаю жонку, каб разумнаю была, каб мяне кахала толькі, не курыла б, не піла.
Каб карміла лепш мяне як свайго мужчыну!
А калі мне скажа “не”, дык знайду жанчыну!
Каб інтрыгі не пляла і трымала слова, каб ніколі не раўла, нібыта карова.
Каб трывалы быў бюджэт, і хапала б грошай (бо на свеце шмат кабет, калі сам прыгожы)…
Каб не ганіла мяне пры ўсіх дарэмна — мяне гэта не кране, хоць і непрыемна.
Гаспадыняй каб была, ды ўсё разумела.
Гаспадарку ўсю вяла з розумам, умела.
Каб раўнівай не была і не прыгнятала, каб свабоду мне дала, начамі не шукала…
Вось такой павінна быць у мяне кабета!
Тады з ёю буду жыць не адно мо лета!..
…Што тут скажаш?
Шукаць жонку будзеш доўга, хлопец!
Бо кабету (ту, што хочаш), Ты наўрад ці знойдзеш!
Бачыць Бог, такой дурніцы няма ні тут, ні ў сталіцы…
Мікола Мельнікаў

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
14 сентября 2011 22:16

А я падобную крыху знайшоу.Прауда,на трэццi раз…

МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
15 сентября 2011 05:34

Какой-то бездушный (или безмозглый) портет женщины , без личности и право голоса получается. Не а , мне бы скучно б с таким роботом жить было бы.

sa6ka
sa6ka
15 сентября 2011 21:59

Мусульманку…

СветЛана
СветЛана
17 сентября 2011 22:47

В тему: «ГДЕ ВЗЯТЬ ТАКОГО МУЖА?» В жаркой пустыне, под солнцем сгорая Шёл старец седой, с ним старуха слепая. Сума за плечами и в горле песок. Шли молча, мечтая: воды бы глоток! Прекрасный оазис возник перед ними, Как райские кущи, с вратами резными. Приказчик сидит на скамье у ворот И сыт и одет, но с ухмылкою рот. «Входи» — говорит старику:»Это Рай. Что только желаешь себе — выбирай. Но только старуху оставь у ворот». И снова скривило усмешкою рот… Слепую слезу у жены вытирая И ей в утешенье слова подбирая, Сказал, что мираж перед ними возник: «Пойдём, дорогая, уж скоро… Подробнее »