Дрэва творчасці вырасце у Салігорску

0

На сцяне Цэнтра дзіцячай творчасці ў Салігорску вымалёўваецца «Дрэва творчасці».

«Гэта сцяна выступае ў бок цэнтральнай вуліцы і рэжа вока сваёй белай пустэчаю. Першы погляд на сцяну падказваў, што яна павінна быць замалёвана, каб упрыгожваць архітэктуру будынка малюнкам, у якім адлюстроўвалася яго прызначэнне. З правага боку ў будынку змяшчаецца Цэнтр дзіцячай творчасці, а з левага — музычная школа. На сцяне малюецца „Дрэва творчасці“. Гэта праект мастака з Бабруйска Анатоля Концуба. Ён узгоднены ў райвыканкаме і будзе хутка выкананы», — паведаміла карэспандэнту «IK» галоўны архітэктар раёна Святлана Круглова.

Анатоль Концуба — прафесійны мастак, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік адукацыі. Для чытачоў «IK» ён паясніў: «Сэнс малюнка такі: „Дрэва творчасці“ сімвалізуе многія віды мастацтваў, якімі займаюцца выхаванцы ў гэтым будынку. Каб закончыць малюнак к сёмаму верасня, я працую штодня з шасці гадзін раніцы і да восьмай вечара, пакуль святло. Спадзяюся, што мой малюнак будзе добра ўспрыняты жыхарамі Салігорска».

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

Мастак Анатоль Концуб з праектам малюнка.

Малюнак «Дрэва творчасці».

Сцяна ў рыштаваннях.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии