Стрытбол на Дзень горада пройдзе на беларускай мове

0

На Дзень горада ў Слуцку 17 верасня пройдзе стрытбол. Удзел у спаборніцтвах упершыню прымуць не толькі каманды са Слуцка, але і з іншых гарадоў.

Арганізатар мерапрыемства Аляксей Сяленя сказаў карэспанденту «IК», што ўжо ёсць жадаючыя пазмагацца за першыя месцы з Салігорска.

«Мовай, на якой будуць размаўляць удзельнікі спаборніцтваў, вызначана беларуская, — дадаў суразмоўца. — Гульня будзе праходзіць не толькі ў фармаце тры на тры, але і адзін на адзін, каб гульцы маглі паказаць свае магчымасці на ўсе 100 працэнтаў».

Реклама

Па словах Аляксея Сялені, заявы на ўдзел у гульнях па стрытболе ў фарматах 3×3 і 1×1 трэба дасылаць на паштовую скрынку foronlinegames5@mail.ru (з паметкай у полі «тэма ліста» — стрытбол).

У паведамленні павінны быць указаны назва каманды, калі вы ўдзельнічаеце ў фармаце 3×3, прозвішчы ды імёны гульцоў, свой горад і два нумары тэлефонаў, каб да каманды можна было тэрмінова звярнуцца. Каб удзельнічаць у фармаце 1×1 — тое самае: прозвішча, імя, горад, нумар тэлефона. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у нашай суполцы на сайце «ВКонтакте».
Падчас падрыхтоўкі праводзіцца конкурс на лепшую афішу і дыплом. Аўтары лепшых работ будуць ўзнагароджаны.

Вікторыя Капская

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии