Таму й народныя яны…

0

— Народныя артысты
ў грамадзянскім шлюбе
знаходзяцца ўсе чыста! -
казаў кум жонцы Любе.
— Жонкі адной акцёру мала.
Прыхопліваюць на баку, —
так куму жонка адказала. -
Заўжды было так на вяку.
Акцёркі вунь таксама —
свой заклік да жанчын:
А ну, наперад, дамы!
Чым горш мы за мужчын?
— І так усё пераплялося:
хто з кім жыве ў шлюбе? -
улезла ў размову Фрося. -
Вядома потым будзе!
У акцёрскім калектыве
па-іншаму нельга,
той прыжмецца,
той абдыме…
Дзе ж тут будзеш верным?
І таму даюць «народных»,
бо ведаюць людзі
аб усіх іхніх прыгодах:
як было, як будзе…

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии