Цукроукі сталі міхасёукамі

2

Шчыра прызнаючыся, няма для мяне больш шчаслівых хвілін, як ехаць да сваіх аднавяскоўцаў. Туды, дзе кожная пядзя зямлі сходжана твамімі нагамі, дзе знаёма кожнае вялікае дрэва ў лесе, кожны васілёк і рамонак пры дарозе, у полі. Адчуваеш, як ў паветры звіняць пчолы, стракочуць конікі, пераклікаюцца драчы і перапёлкі, кукуе зязюля ў лесе каля вёскі, а з поўдня ціхі ветрык прыносіць духмяны, мядовы водар з канюшыны, што расце за агародам. Успамінаецца перажытое, усё да драбніц…

Шмат садоў было ў нашай вёсцы. Што ні двор, то сад. І амаль у кожным растуць міхасёўкі. Гэта смачныя грушы-цукроўкі. Чаму ж іх так назвалі? А вось чаму.

Реклама

Год пяцьдзясят таму жыў пасярэдзіне вёскі дзед Міхась. І была ў яго вялікая груша. На ёй, як залатыя завушніцы, віселі спелыя мядовыя цукроўкі, на зайздрасць нам — «садалазам». Мы, вясковыя хлапчукі, хадзілі туды ласавацца. Дзядуля не злаваўся, нярэдка частаваў нас духмянымі грушамі сам і прыгаворваў:
— Грушку ў роцік, а здаровечка ў жывоцік. Ешце, дзеткі, ешце, а семачкі з гэтых груш захавайце і пасадзіце на сваім агародзе.

І сапраўды садзілі, а праз якія год-два з’яўляліся парасткі. Стары Міхась прыходзіў у кожны двор і прышчэпліваў дрэўцы. У знак вельмі вялікай удзячнасці старому Міхасю людзі назвалі грушы міхасёўкамі.
А яшчэ ў Вялікдзень каля хаты дзеда Міхася заўсёды збіраліся вяскоўцы. Тут амаль цэлы дзень сядзелі мужчыны і з задавальненнем гулялі ў біткі.
…Даўно ўжо няма грушы, дзеда Міхася і яго сядзібы. Мала засталося ў вёсцы мужчын. Амаль няма каму гуляць у біткі на Вялікдзень. Але вёска жыве, падрастае новае пакаленне. І ва многіх садах растуць грушы-міхасёўкі - прыгожыя і смачныя.

Міхась Масюк

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
31 августа 2011 14:47

Коротко, но хорошо.

Dadaist
Dadaist
31 августа 2011 16:29

Міхасёукамі Дайлiдаукамi — пояснил!