Крыўда ветэрана

0

Прыходзіць у бальніцу ветэран.
Усё жыццё ён працаваў, як трэба.
Не ад фізічных, ад душэўных ран
душа яго ўжо просіцца на неба.
І вырашыў ён лекамі тады
душу хоць крыху затрымаць у целе.
Хоць былі ўжо сталыя гады,
развітвацца з душою не хацелась.
— А грошы, ветэран, у цябе ёсць? -
тут дактары адразу запыталі.
— Якія грошы?
Дакументы вось ды ветэранскія мае медалі.
Ад рогату зайшліся ўрачы

і доўга шчэ над дзедам рагаталі:
— Ты медалём лепш бабку палячы,
Цябе мы тут без грошай не чакалі!
Ты пастановы, можа, не чытаў?
— А пастанова ваша мне навошта?
Бясплатных лекаў я ад вас чакаў.
Як ветэран. Ці можа танных коштам.
Адпрацаваў сумленна я свой век.
Што маю ад сучасных бюракратаў?
… У роспачы заплакаў чалавек
Ды і пайшоў зняважаны дахаты…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии