«Гліняны звон» чуцен у Салігорску

0

Мікалай Пратасеня, кіраўнік студыі «Скарбонка» Салігорскага раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, стаў Лаурэатам шостага рэгіянальнага свята-конкурса «Гліняны звон».

Конкурс прайшоў 30 ліпеня ў гарадскім пасёлку Івянец Мінскай вобласці. Мэта свята — выяўленне стану і перспектыў развіцця ганчарных рамёстваў Мінскай вобласці. Журы ўзначальваў Яўген Сахута, дотар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

«На гэты конкурс з’ехаліся ганчары амаль з усіх куточкаў Мінскай вобласці», — расказаў карэспандэнту «ІК» Мікалай Пратасеня — Салігорская каманда па колькасці ўдзельнікаў была на трэцім месцы пасля каманды Івянца і Лагойска, дзе ганчарныя вырабы яшчэ карыстаюцца попытам. Слуцкі раён прадстаўлялі майстры «Дома рамёстваў» з вёскі Квасынічы. Адметнай рысай свята — удзел не толькі майстроў, але і іх навучэнцаў з дзіцячых гурткоў сістэмы адукацыі".

Реклама

Конкурс складаўся з двух этапаў: гатовых вырабаў і зробленых на месцы у адведзены час. Як адзначылі удзельнікі, складанасць другога этапа была ў тым, што усё рабілася на адкрытым паветры, пад сонцам, — таму гліна хутка губляла пластыку.
Усе члены Салігорскай каманды узнагароджаны Дыпломамі пераможцаў, а Мікалай Пратасеня артымаў да Дыплома Лаурэата сярвіз для кавы.
Каманда Салігорска ўдзячна кіраўніцтву ОАО «Беларуськалій» за выдзелены аўтатранспарт.

Уладзімір Амяльчэня

ЛАЎРЭАТ КОНКУРСА. Мікалай Пратасеня артымаў да Дыплома Лаўрэата сярвіз для кавы.

Салігорская каманда атрымала ўзнагароды.

Вось такі падарунак к Дыплому Лаўрэата.

Лаўрэат кокурсу Мікалай Пратасеня разбірае дома падарунак.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии