Адмірал з Капыльшчыны

3

Капыльшчына дала цэлую плеяду генералаў, якія зрабілі вялікі ўклад у перамогу над фашызмам, а вось віцэ-адмірала — аднаго. Гэта Мікалай Антонавіч Торык, камандзірскія здольнасці і вопыт якога натхнялі маракоў Паўночнага флоту ўмела біць ворага.


СЛАВУТАЯ СПРАВА. Даклад камандзіра падводнай лодкі «К-21» Героя Савецкага Саюза капітана 2-га рангу М. А. Луніна (крайні справа) аб выніках тарпедавання нямецкага лінкара «Цірпіц». Злева направа: камандуючы Паўночным флотам віцэ-адмірал А. Р. Галаўко, камандзір брыгады падводных лодак контр-адмірал М. І. Вінаградаў, начальнік паліткіравання флоту, дывізіённы камісар палкоўнік М. А. Торык і камісар падводнай лодкі С. А. Лысоў. (ліпень-жнівень 1942 г.).

Пад яго началам камандзіры баявых караблёў і тарпедных кацяроў не давалі патапіць караваны саюзнікаў. Таму баявая тэхніка і харчаванне па ленд-лізу своечасова падпітвалі нашыя франты.

Реклама

Нарадзіўся будучы марскі военачальнік у вёсцы Перавоз Доктаравіцкага сельсавета, дзе самыя лепшыя ўраджайныя землі Капыльшчыны. А вось да мора адсюль вельмі далёка. Ён з’явіўся на свет 15 сакавіка 1906 года ў сям'і працавітых сялян Антона і Зоні. Былі ў яго два брацікі - Аляксей і Рыгор — і дзве сястрычкі - Марыя і Ганна.
У дарэвалюцыйныя часы яго дзяцінства было звычайным. Давялося маленькаму хлопчыку пасвіць гурты чужых кароў ды яшчэ бацьку дапамагаць араць зямельку і малаціць збажыну. Зімою хадзіў вучыцца ў местачковую школу Раманава, што на Случчыне, але ад яго вёскі блізка. На выдатна скончыў сем класаў.

Рэвалюцыя рэзка змяніла жыццёвыя планы, і мары бацькі, што сын стане добрым земляробам, не апраўдаліся. Сябры ўцягнулі Мікалая ў вір камсамольскай работы, дзе для яго «адкрываўся светлы прасцяг у жыцці», як ён гаварыў пры сустрэчы з вяскоўцамі. Але надзеі маглі змяніцца трагічна, бо жыў ён у прыграніччы.
З Польшчы рэйды нала- джвалі банды дыверсантаў. Яны забівалі актывістаў і рабавалі людзей. Таму камсамолец Мікалай Торык уступіў у ЧАП (часці асобага прызначэння) і ўдзельнічаў у засадах на бандытаў, пры ліквідацыі якіх гінулі яго сябры. Некалькі разоў Мікалай Торык, па яго словах, быў на валаску ад смерці.
Як успамінаў вядомы паэт з Капыля Мікалай Хведаровіч, разам з земляком Торыкам трапляў ён у складаныя пераплёты, але вайсковая вывучка дапамагала выйсці з цяжкай сітуацыі.

Удзел у часцях асобага прызначэння зрабілі Мікалая Торыка смелым і настойлівым. У 1927 годзе ён з радасцю ідзе ў Чырвоную Армію. Становіцца выдатным байцом-артылерыстам, умелым камсамольскім прапагандыстам і важаком маладых салдат.
Камандаванне не магло не заўважыць арганізатарскія здольнасці беларускага хлопца і накіравала яго на Ленінградскія вышэйшыя ваенна-палітычныя курсы. Затым вучоба працягвалася ў ваенна-палітычнай акадэміі. Пасля яе заканчэння, у 1937 годзе, Торык трапляе ў ваенна-марскі флот. Малады афіцэр займаецца павышэннем баявой і палітычнай падрыхтоўкі маракоў.
У горадзе на Няве ён даведваецца аб пачатку савецка-фінскай вайны і прымае ў ёй непасрэдны ўдзел. У люты 40-градусны мароз Чырвоная Армія несла вялікія страты. Мікола, як мог, бярог сваіх маракоў-дэсантнікаў. Не давалі падняць галаву фінскія снайперы, але, ужо калі прарвалі фінскія ўмацаванні на Карэльскім перашэйку, на штурм лініі Манэргейма павёў свой перадавы атрад камісар Мікалай Антонавіч Торык. Ён паказвае прыклад і першым кідае звязку гранат у амбразуру фінскага дота. І парыву маракоў не стрымаць — абарона ворага зломана. Пра іх подзвіг напіша флотская газета.
Наперадзе яго чакаюць яшчэ большыя выпрабаванні: 22 чэрвеня пачнецца Вялікай Айчынная вайна, якая застане яго на паса- дзе начальніка палітычнага ўпраўлення Паўночнага флоту. Менавіта туды, дзе неслі абарону яго маракі (у Запаляр'і, на водах Баранцава мора і Паўночна-ледавітага акіяна), немцы далёка не прарваліся. Усё было пад кантролем ваенных маракоў.

Часта наведваў Мікалай Антонавіч Капыль. І вось што ён расказваў моладзі: «Савецкія падводныя лодкі, марская авіяцыя і ваенныя караблі патапілі тысячы нямецкіх транспартных суднаў. У той жа час караваны саюзнікаў дастаўлялі важныя грузы ў парты Баранцавага мора. Мы змаглі іх абараніць ад нямецкіх тарпед, авіябомб і снарадаў».
Ён удзельнічаў у вызваленні Кольскага паўвострава і быў узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага сцяга, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і многімі медаламі.
Пасля вайны, у 1952 го- дзе, Торык скончыць акадэмію Генеральнага штаба і будзе кіраваць палітычнай работай сярод ваенных маракоў Чырвонасцяжнага Чарнаморскага флоту. Пасля 40 гадоў службы на флоце, у 1966 годзе пайшоў у адстаўку, але не парываў сувязі з баявымі сябрамі, праводзіў патрыятычную работу сярод моладзі.

Апошні раз ён прыехаў на сваю родную Капыльшчыну ў 1980 годзе. Змог сустрэцца са сваімі сёстрамі, перадавымі даяркамі Ганнай і Марыяй, і братам Грышам, былым брыгадзірам паляводчай брыгады.
Прыязджаў на сустрэчу з ім родны брат Аляксей — палкоўнік медыцынскай службы, доктар медыцынскіх навук, які ў час жорсткіх баёў пад Масквой і Сталінградам пад свіст куль і снарадаў рабіў аперацыі, а затым выратоўваў маракоў у Запаляр'і.
Пра сваіх сваякоў з цеплынёй расказвала жонка роднага брата Рыгора — Ганна Мікалаеўна Торык: «Жыхары нашай вёскі ганарацца славутым адміралам, ды і случчане лічаць яго сваім, нават прызналі Торыка ганаровым грама- дзянінам горада Слуцка».
Быў ён не раз і госцем у раённай бібліятэцы. Пасля таго візіту на радзіму віцэ-адмірал Торык пражыў яшчэ 19 гадоў. Пахаваны ён у Маскве.

Іван Ігнатчык, г. Капыль

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Серый
Серый
11 августа 2011 08:21

В 1974 году видел этого адмирала на слуцком стадионе во время празднования 30-летия освобождения Белоруссии. Бравый был ещё дядька.

Wanderer
Wanderer
11 августа 2011 13:38

«Савецкія падводныя лодкі, марская авіяцыя і ваенныя караблі патапілі тысячы нямецкіх транспартных суднаў. У той жа час караваны саюзнікаў дастаўлялі важныя грузы ў парты Баранцавага мора. Мы змаглі іх абараніць ад нямецкіх тарпед, авіябомб і снарадаў» Когда-то, когда я был совсем-совсем маленьким, я тоже в это верил. А потом научился читать и оказалось, что советские подводники, мягко выражаясь, отнюдь не блистали. К примеру, по потопленным кораблям: СССР-126, Англия-485, США-180, Германия-2840. Ну и красноречивая картинка «успехов» Северного флота: uboat.net/maps/barents.htm Видно, кто топил немецкие подлодки. Так что тут гордиться нечем, к сожалению. Вообще поводные войны — один из самых интересных моментов WWII, но по понятным причинам у нас почти никак не освещенный.

сергей
сергей
11 августа 2011 14:27

Ну это по принципу «два портсигара отечественных, кожаная куртка импортная… две куртки».