Яшка з пляшкай

0

— Пяршак мы пілі на кватэры, — апавядае Яшка. -
Выпілі ўжо да халеры: не адну, мо, пляшку…
Паважаеш ты мяне? — цікаўлюся ў сябра.— Паважаю…
— Можа не? — адказваеш храбра…
А ў разведку разам пойдзеш па хлявах, гародах?
— Мо другога дурня знойдзеш?
Мне няма ахвоты…
— А калі пяршак мой піў, скажаш, што дарэмна?
— Ды я, Яшка, п’яны быў у той час напэўна.
— А чаму ты п’яны стаў?
— Бо піў без закускі, — сябра Яшку адказаў, — як і ты — па-руску.
Беларуская душа таго не трывае, без закускі піць пяршак нікому я не раю.
— Вось закуску і шукай, беларускі сябра!
Без мяне знойдзе няхай, калі вельмі храбры!
…Спрачаліся б доўга, мо, каб сон не ўмяшаўся.
Паступова сціх гамон, першы Яшка здаўся…
У абдымку з пляшкай спаў заўсёды Яшка…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии