Раённае свята зажынак прайшло у Салігорскім раёне

0

У аўторак, 19 ліпеня, на пшанічным полі гаспадаркі «Гарняк» прайшло раённае свята «Зажынкі».

Да свята рыхтуюцца ўсе гаспадаркі раёна, вясковыя падвор'і ладзяць аглядзіны, каб раённая ўлада ў гэты дзень падвяла вынікі, і адпаведна адзначыла ўзнагародай. Таму на гэтым свяце мелі месца і мастацкая самадзейнасць, і матацкія вырабы вяскоўцаў, і гаспадыні прапанавалі сваё майстэрства ў прыгатаванні страў. І ўсё гэта даступна — ідзі і дзівіся, ідзі і смакуй. І дзівіцца, і смакаваць было што.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

Бабулькі нажалі першыя снапкі.

Ансамбль гаспадаркі «Решающий» сустракаў гасцей. Далей ад стала да стала, — раённае начальства знаёмілася з вынікамі падрыхтоўкі да свята.

Гэтыя бабулькі з вёсак Рог і Осава, — сталыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і зажынак.

Моцная сучасная тэхніка была выведзена ў поле.

Першы сноп гаспадару гаспадаркі «Гарняк» Генадзію Дзялендзік.

Сімвалічныя снапы кіраўніцтву раёна.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии