У Салігорску работнікі фабрыкі “Купалінка” пачалі засяляць новы кааператыўны дом на 112 кватэр.
“Дзякуй дырэктару фабрыкі Мікалаю Яфімчыку. Гэта ён дамогся, каб нашай фабрыцы дазволілі ўтварыць жыллёвы каператыў”, — расказвае Таццяна Грак, швачка прадпрыемства, маці двух дзяцей, якая атрымала ў новым жылым доме двухпакаёвую кватэру.
Па словах Валянціна Клішэвіча, старшыні прафкама “Купалінкі”, гэта першы дом прадпрыемства. “Аднак ён не вырашае нашых праблем, — адзначыў прафсаюзны лідар. – Паколькі ў новым доме няма аднапакаёвых кватэр, у старым інтэрнаце застаюцца жыць многія ветэраны нашага калектыву. Але, я спадзяюся, скора і яны атрымаюць добрае жыллё. Будынак інтэрната будзе рэканструяваны: палова яго застанецца пад інтэрнат, у другой частцы будуць пабудаваны аднапакаёвыя кватэры. Ужо ствараецца новы жыллёвы каператыў пад гэтыя аднапакаёўкі”.
Праект на рэканструкцыю будынка інтэрната будзе выкананы ў гэтым годзе. Трэба сказаць, што яго распрацоўку аплаціла прадпрыемства. Гэта зробіць кошт кватэр для членаў кааператыва некалькі танней.
Уладзімір Амяльчэня
Новы дом лля “Купалінкі”.
Каля кожнага з чатырох пад’ездаў вось столькі картону з-пад упаковак мэблі.