У Салігорску плануюць выдаць кнігу пра гісторыю незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ “Беларуськалій” .
Аб гэтым карэспандэнту “ІК” паведаміў Мікалай Зімін, старшыня незалежнага прафсаюза. У свой час ён, шахцёр, узначальваў першы забастовачны камітэт ў Рэспубліцы Беларусь. Па словах Мікалая Зіміна, у кніжцы пакуль няма назвы. Але ён упэўнены, што хутка чытачы даведаюцца пра гісторыю нараджэння і станаўлення незалежнага прафсаюза, пра яго першых кіраўнікоў, гісторыю рабочага руху, убачаць фотаздымкі першых забастовак і паходаў у Мінск.
“Сёння ідзе збор дакументаў пра перыяды дзейнасці нашай арганізацыі. Над гэтым працуюць Аляксандр Доўнар, адзін з першых арганізатараў незалежнага прафсаюза ў Салігорску, і Раман Ерашэня. Кнігу плануем надрукаваць к 20-годдзю прафсаюза, якое будзе адзначацца 25 лістапада. Калі нашы намаганні споўняцца, то кожны ўдзельнік юбілейнага святкавання атрымае ў падарунак гісторыю рабочага руху ў навейшай гісторыі Беларусі пад кіраўніцтвам незалежнага прафсаюза”, — адзначыў Мікалай Зімін.
Уладзімір Амяльчэня
Мікалай Зімін у час гутаркі.
А как там дела на Белкалии? Говорят, рудник затопило. Справились уже? Видимо из-за этого производство удобрений на 27% упало: afn.by/news/i/154923
Хотите помочь? «Словно мухи тут и там, ходят слухи по домам, а беззубые старухи их разносят по умам…»
Шаноўны спадар Уладзімір, невялічкая недарэчнасць — кніга не пра НПГ ААТ «Беларуськалій», а пра Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі НПГБ (гэта старая назва БНП — рэспубліканскага прафсаюза). Калі ласка папраўце.