Сыноўская спадчына

1

Жылі ля бацькі два сыны,
пра тое ў вёсцы ведалі.
І дружныя ж былі яны,
разам і абедалі…
Казалі, што сын трэці быў:
у вёску як наведваўся,
казаў, у фермера рабіў,
а можа, так дзе швэндаўся.
А два да вёскі прыраслі,
даўно ўжо пажаніліся.
Казалі: «Ад сваёй зямлі
ніколі не адхілімся!»
Але ж ляціць няўмольна час,
аднойчы ў хату клікае
двух сыноў стары Тарас
(жыццё пражыў вялікае).
— Яшчэ колькі засталося жыць, —
пачаў стары, — мне з вамі тут?
Прыйшоў час спадчыну дзяліць,
пакуль не кінуў яшчэ свой кут.
Вось нерухомасць у мяне —
Бярыце, што жадаеце!
Бярыце, не шкадую, не:
права на гэта маеце!
Ды і жывёлу ўсю маю
аж да апошняй курыцы
добраахвотна аддаю…
Жонкі ў вас разумніцы!
— Ну, а трэці як сынок?
— А вы яго ці бачылі?
Прыдумаў я яго знарок,
каб вам было больш спадчыны!
Мікола Мельнікаў

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
13 июля 2011 16:51

Ничего не понял…