Новая капліца вёскі Абідземля

1

Духоўнае адраджэнне наступіла для вёскі Абідземля, калі прадпрымальнік Дзмітрый Краўцоў купіў тут пустуючу хату. «Калі жывуць людзі, то павінна быць калі не царква, дык хаця капліца, — сказаў карэспандэнту „Кур'ера“ Дзмітрый Канстанцінавіч. — Пасля дванаццаці гадоў бізнеса ў Канадзе я вярнуўся на Радзіму. Спадзяюся, што з цягам часу вёска будзе жыць поўным жыццём».

Вёска Абідземля знаходзіцца на паўднёвым усходзе Салігорскага раёна, мяжуе з Любанскім раёнам. Па перапісе 2004 года тут ў 13-ці хатах жыло 18 чалавек. Сёння, як сказалі мясцовыя, жывых не болей за 10 чалавек.
«На гэтай зямлі ніколі не было храма. Цяпер тут стаіць цудоўны храм, у якім будуць збірацца людзі памаліцца, каб Гасподзь дапамог пераадолець жыццёвыя цяжкасці», — адзначыў айцец Мікалай Розаў прысутным. На адкрыццё капліцы прыехала многа вернікаў з бліжэйшых вёсак Любаншчыны, з вёсак Старыя і Новыя Цярушкі, з Салігорска.
«Мы рады, што ёсць куды прыехаць у святочны дзень і памаліцца, бо да Любані нам надта далёка», — казалі жыхары вёскі Атраднае.
Пасля малебні і асвяшчэння, прысутных частавалі пячэннем і цукеркамі.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

Айцец Мікалай Розаўі Дзмітрый Краўцоў.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ян
Ян
5 июля 2011 21:33

Дзмітрый Краўцоў - сапраўдны беларускі прадпрымальнік.