Замежная камандзіроўка

1

Гэта была планавая камандзіроўка, да якой яна доўга рыхтавалася. Але калі прыйшоў час ляцець, нешта нядобрае ў душы зашчаміла. Рэйс Мінск-Берлін выконваўся авіякампаніяй «Люфтганза». Маладая правадніца ветліва ўсміхнулася пры сустрэчы і паказала на месца ў самалёце.

Яна ляцела на чарговы, 13-ты нямецкі кангрэс народных універсітэтаў, які павінен пачацца 11-га мая з выступлення Прэзідэнта Федэратыўнай Германіі спадара Крысціяна Вульфа. Мэта кангрэса — абмеркаваць ролю адукацыі дарослых у эканоміцы краіны. У гэтым сэнсе ў немцаў ёсць што пераняць. Удзельнікаў кангрэса будзе больш за тысячу, запрошаных гасцей з другіх краін — болей за 500, у тым ліку з Беларусі 5 чалавек. Яна вылятала 8-га мая, каб да пачатку кангрэса сустрэцца з некаторымі кіраўнікамі адукацыі дарослых у Германіі, з тымі, хто выдзяляе грошы на праект па адукацыі дарослых у Беларусі.
Але чаму сёння так не хацелася ляцець? Мо таму, што заўтра свята — Дзень Перамогі? Яна ведала, што ў Германіі канец вайны адзначаюць сёння. І на вуліцах Берліна будзе ціха, зусім па-буднічнаму.

Реклама

Берлінскі аэрапорт прыняў самалёт сціпла, па-рабочаму. У атэлі на Карл Маркс штрасэ яе сустрэлі з ветлівай усмешкай і дапамаглі падняць пакунак у нумар. Вячэраць вырашыла ў знаёмым кафэ на Александрплац. Там сярод вячэрніх кліентаў выдзяляўся сваім узростам адзін мужчына ў суправаджэнні пажылой кабеты. «Калісьці гэта быў прывабны мужчына. Але час зрабіў сваё: „прыгнуў“. Вось і кіёчак пры стале. Можа, кульгае? Ён таго ўзросту, што не мінулі вайну», — пра сябе адзначыла яна. Яшчэ яе ўвагу звярнула на сябе жанчына з хлопчыкам гадоў пятнаццаці. У яго наверх белай сарочкі быў апрануты чорны жылет і чорная бабачка, быццам у дарослага артыста. Не адзначыўшы больш нічога прыкметнага, прынялася за вячэру. Яна адразу не зразумела, адкуль узяліся гукі знаёмай мелодыі. Калі падняла галаву, убачыла, што хлопчык з бабачкаю іграе на скрыпачцы рускую песню «Кацюша». Прайграўшы ўступ, ён запеў прыемным, яшчэ дзіцячым голасам. Калі песня скончылася, той пажылы мужчына з кіёчкам падняўся, падышоў да музыканта і сказаў па-руску: «Когда ваш „Катюша“ пел, наш „Ванюша“ молчал» («Ванюша» — нямецкі шасціствольны мінамёт падчас вайны 1941−1945 гг. — заўвага аўтара).

Мужчына вынуў грошы і даў іх юнаму скрыпачу. Яна не сумнявалася, што хлопчык з былога Саюза. Тут часта падзарабляюць у кафэ музыканты. Але, каб такі малады, яна бачыла ўпершыню. Трошкі пазней высветлілася, што некалькі гадоў таму яго мама — настаўніца нямецкай мовы — пакінула ў Беларусі школу і з сынам прыехала працаваць гувернанткай у сям’ю нямецкага настаўніка музыкі. У вольны час гэты настаўнік вучыць беларускага хлопчыка іграць на скрыпцы. Відаць, вучань здатны да музыкі, ды яшчэ мае прыемны голас. «Нядзельным вечарам, калі мне выхадны, з сынам часта бываем у кафэ. Гэта яго заробак. Калі скончыць школу, збіраецца тут паступіць вучыцца музыцы», — дапоўніла размову мама юнага музыканта. У нумары атэля не давала супакою думка: «Чаму на радзіме не знайшлося месца настаўніцы і яна вымушана выхоўваць чужых дзяцей? Выпадкова чужы настаўнік вучыць музыцы яе сына. Як складана ўсё ў свеце!» Назаўтра маладога музыканта ў кафэ не было. Разам з удзельнікамі кангрэса з Украіны яна піла шампанскае за Перамогу. Але кепскі і нудны настрой не пакідаў яе. Ён падымаўся з глыбіні душы. І хоць яна не хацела сабе прызнавацца, але разумела: ішоў ён ад усведамлення таго, што праз столькі гадоў пасля вайны многія шукаюць шчасця далёка ад Радзімы, тым больш у Германіі, якая прайграла вайну.

Уладзімір Дамель

P. S. Імя жанчыны па яе просьбе не назвалі, але яна родам з нашага рэгіёна.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
29 июня 2011 15:07

Какой-то фальшивый рассказ. Может оно все так и было, но после прочтения меня как-то вот тошнит. Хотя, возможно, я на обед съел чего-нить не того.