У джунглях гвалт і вэрхал,
звяры, як ашалелі:
усюды скачуць вепры,
і малпы, і газелі…
Усе п’юць, і ядуць,
і скуголяць, і равуць,
выюць песні з матамі,
брудам усё заляпалі…
Сланянё за сланіху схавалася,
пытае яе ціха:
— Прыйшла бяда якая?
Апанавала ліха?
— Ты не хвалюйся, любы!
Глядзі — вунь той, без чуба —
Тарзан у войска адыходзіць.
Звяры яго проста праводзяць…
Мікола Мельнікаў
А можно фотку Міколы Мельнікава? Его стихи с каждым номером все интереснее. Город должен знать в лицо своих поэтов.