Настаўнікі Салігорскай мастацкай школы 17 чэрвеня ў зале краяведчага музея зрабілі выставу сваіх работ.
З’ява гэта рэдкая ў Салігорску, таму на адкрыццё прыйшлі мясцовыя мастакі, навучэнцы мастацкай школы і шматлікія жыхары горада. Але нікога не было ад мясцовай улады. Чаму так здарылася, невядома. Можна меркаваць, што ўладам не хацелася глынаць горкі прысмак, які панаваў на выставе. Справа ў тым, што мастацкую школу высяляюць з памяшкання 9-й школы.
“Мастацкая школа займала 10 класаў на другім паверсе 9-й школы многа гадоў. Гэта давала магчымасць набіраць і вучыць выяўленчаму мастацтву штогод ад 300 да 400 дзяцей, — расказала дырэктар мастацкай школы Яніна Круковіч. – Цяпер нам прапануюць некалькі класаў у памяшканні ЦДТ. Але гэтыя памяшканні занадта малыя, у такім пакоі больш за пяць дзяцей не пасадзіш. Таму прыём дзяцей у мастацкую школу пад пагрозай зрыву. Крыўдна слухаць прапановы і аб скарачэнні колькасці навучэнцаў. Наша мастацкая школа добра вядома далёка за межамі рэспублікі, у сваёй спадчыне мае болей за 500 Дыпломаў з розных краін і 20 медалёў. Многія навучэнцы пасля школы паступаюць у вышэйшыя мастацкія навучальныя ўстановы, а з 15 педагогаў 10 — былыя нашы выпускнікі”.
Патрэба выселіць мастацкую школу паўстала з прычыны пераўтварэння 9-й школы ў гімназію.
Якія б горкія ноткі не гучалі ў час адкрыцця выставы, некаторыя педагогі з удзячнасцю ўспаміналі далёкае сваё дзяцінства, калі ўпершыню пераступілі парог мастацкай школы, а дзіцячае захапленне маляваць стала сэнсам усяго жыцця.
“Я буду паступаць на архітэктурны факультэт, — сказала Наташа Саўчук, вучаніца школы. — Гэта стала магчыма толькі дзякуючы педагогам мастацкай школы, якія далі мне мастацкі погляд і навучылі ўменню перанесці ўбачаннае на паперу”.
Уладзімір Амяльчэня
Агляд выставы.
Дырэктар школы Яніна Іванаўна Круковіч.
Агляд мастацкіх твораў.
Пейзажики, натюрмортики. Красивенько, но скушноватенько. Самовыражение творца отсутствует. Для учеников было бы нормально. Для учителей слабоватенько.
Но галлерея дело хорошее. Иногда хочется и на пейзажики полюбоваться.
па-беларуску — музей краяЗНАЎЧЫ