Бытавыя замалёўкі пра наваколле

0

Адкрыцця не атрымалася
Вучоны выводзіў гібрыд:
каб шмат малака было,
каб ад рагоў і капыт
поўсці той шмат расло,
каб еў гібрыд кусты і траву,
і ўсё, што прыйдзе ў галаву,
нічым каб ён не грэбваў,
жыў пад адкрытым небам,
каб скура добрая была,
каб мяса было шмат
таннейшага нам да стала…
Але ж не выйшла так…
— З кім не скрыжоўваў я кароў,
быў нават і вярблюд…
У рэшце рэшт бюджэт «зароў»,
банкрут стаў інстытут…

Дарэмны варыянт
— Мяне ты запрасіла для чаго?
Мо для таго, каб я напіўся?
Навошта гэта, любая Марго,
я ж сёння ўжо апахмяліўся…
Вось выпіваю пляшку я віна,
А п’ю за што, таго мне невядома.
Так заставайся, дзеўка, ты адна,
А я ўжо паклыпаю дадому…
— Я запрасіла, мой Ігнат, цябе,
каб разам выпіць
за маё здароўе…
А ты, як бачу, шклянкамі ў сябе
бутэльку выліў,
слова не прамовіў…

А галіцца трэба!
— Во жыццё прыйшло, Бог мой!
Што не пагалюся,
як прачнуся, над сабой
гадзіну смяюся…
І чаму, Насця, мяне
выбрала, не Глеба?
— Падабаешся ты мне!
— Дык галіцца трэба???
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии