Напаляваўся

0

Пазваніў муж жонцы з палявання:
— Еду да цябе, маё каханне!
Доўга мы купляць не будзем мяса…
— Ты забіў лася?
— Не, лось застаўся…
— А тады навошта барабаніш?
Як заўсёды, з мясам нешта маніш?
— Не маню, кажу я зараз праўду!
Прагуляў усю сваю зарплату!
І не купім да чарговай мяса…
Забывай цяпер і пра каўбасы…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии