У сёмай гадзіне вечара 29 мая над Капыльшчынай пранёсся ўраганны вецер і праліўся моцны лівень.
Пасля вячэрняй стыхіі дарога ад Гулевіч да Цімкавіч у чатырох ці пяці месцах была перакрыта вырванымі з каранямі дрэвамі. Вадзіцелі аўто вымушаны былі расчышчаць наколькі было магчыма гэтыя бар’еры, каб хоць узбоч дарогі маглі праціснуцца і працягнуць свой шлях. Прыдарожныя палі ў многіх месцах ператварыліся ў заліўныя лужкі.
Сяргей Станкевіч
Манёўры на дарозе. Каб прадоўжыць шлях, аўтамабілістам па дарозе Гулевічы — Цімкавічы даводзілася спачатку расчысціць завалы ад паваленых дрэваў.