Бытавыя замалёўкі

0

Няўдалая цешча

— Жаніўся, кажуць!
Цешча як? -
сусед Іллю пытае.
— Ну, як сказаць
табе. Ды так…
Яна глуханямая…
— Пашанцавала,
брат, табе!
А мне вось
не шанцуе:
як што зраблю
не так — дзяўбе,
а вып’ю — дык лупцуе.
Як сварка з жонкаю у нас,
на цешчу б падзівіцца
табе, сусед, у гэты час —
яна нібыта львіца…

Лявонаў папрок

— Вы мне казалі, каб не піў,
каб не курыў таксама.
Я, доктар, гэта ўсё рабіў,
але скажу вам прама:
— Няўжо ў навуцы не змаглі
знайсці пераўтварэнне,
каб людзі доўгі век жылі
пры чарцы ды курэнні?
А я ж так гэтага чакаў,
ды ўсё яно дарэмна, —
сябе Лявон так папракаў
каторы год напэўна…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии