Хрыстос уваскрэсе!

0

Хрыстос Уваскрос!
Так, як Бог прадбачыў у Сваім Збаўленным плане, — Хрыстос цярпеў, памёр на крыжы, Уваскрос і прыбывае з намі. Таму няхай і надалей прыбывае з намі. Таму няхай Езус-Пераможца смерці і крыніца новага жыцця напаўняе нашыя сэрцы любоўю, радасцю і дадае нам моцы для нашых штодзённых маленькіх перамог. Няхай Ён будзе крыніцаю новай надзеі, няхай вызваліць нас ад усялякай бояззі і сумненняў, дазволіць паверыць у «немагчымае» і заўважаць знакі Яго прысутнасці паміж нас.
Няхай гэтыя Святы будуць для Вас благаслаўлёным часам спаткання з Міласэрным Богам, які, ахвяруючы Сябе, праз цярпенне і смерць на крыжы адчыніў нам брамы Неба!

Настаяцель і парафіяне рымска-каталіцкага касцёла імя св. Антонія, г. Слуцк


Реклама

Усіх запрашаем на Пасхальныя набажэнствы, якія будуць адбывацца, згодна з раскладам:

21.04 — Вялікі Чацвер
18.00 — Св.Імша
22.04 — Вялікая Пятніца
17.30 — Крыжовы шлях
18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы
23.04 — Вялікая Субота
18.00 — Літургія Вялікай Суботы
Пасля Св.Імшы распачнецца начное чуванне.
24.04 — Вялікдзень
6.00 — Св.Імша (Рэкурэкцыя)
15.00 — Св.Імша
25.04 — Вялікодны Панядзелак
18.00 — Св.Імша

Асвячэнне велікоднай ежы адбудзецца ў Вялікую Суботу ў 9.00, 13.00 і пасля вячэрняй Св.Імшы.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии