Свята-Сімяонаўская царква вёскі Барок запрашае на Велікодную службу

0

Христос воскресе! Воистину воскресе!
Шаноўнае спадарства, паважаныя наведвальнікі сайта, удзельнікі каментарыяў, дарагія браты і сёстры! 24 красавіка праваслаўныя хрысціяне святкуюць найвялікшае свята — Светлае Хрыстова Уваскрашэнне.

Падзея, якая адбылася ў гэтую ноч больш за 2000 гадоў назад, не засталася незаўважанай. Яна змяніла чалавечае жыццё, прымірыла чалавека з Богам. Іісус Хрыстос, перанёсшы пакутніцкую смерць на крыжы, прынёсшы сябе ў ахвяру, уваскрос. Смерцю перамог смерць. Ад усяго сэрца запрашаю ў гэтую Святочную ноч раздзяліць духоўную радасць аб уваскрошшым Госпадзе ў нашым храме.
Свята-Сімяонаўская царква была заснавана ў 1912 годзе. Да рэвалюцыі 1917 года была закончана званіца, устаноўлены крыж. Цэнтральная частка была выведзена да зводаў. Накрылі яе, ўжо калі былі створаны калгасы і будынак выкарыстоўваўся як зернасховішча і млын. Пастаянныя багаслужэнні сталі праводзіцца з 1943 года. Царква ў вёсцы Барок (Баславічы) да 1996 года лічылася гістарычным помнікам. Яна з’яўляецца асаблівай па архітэктуры не толькі ў Слуцкім раёне, але і ва ўсім нашым рэгіёне.
Яшчэ раз, дарагія браты і сёстры, заклікаю Вас не быць абыякавымі і не спаць ў гэтую Велікодную ноч дома, а ўсёй сям’ёй прыехаць да нас. Мы будзем рады вітаць Вас, рады будзем адным сэрцам і душой праслаўляць уваскросшага Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Унясіце ў наша трошкі шэрае, а часам даволі сумнае, трагічнае, з псіхозна- нервозным напаўненнем жыццё разнастайнасць. Падарыце дзецям незабывальную і незвычайную Пасхальную радасць, якую яны абавязкова атрымаюць, пабыўшы з вамі на Велікоднай службе ў вясковым храме. У нас ніколі не бывае ні цесна, ні холадна, ні горача. Ніколі не было і шумна. Спадзяюся, што і сёлета будзе так. Ёсць усе умовы для глыбокай, сардэчнай, сканцэтраванай малітвы.

Багаслужэнне пачынаецца ў суботу:

Паўночніца — ў 23:30
Хрэсны ход і Пасхальная Ранішняя — ў 24:00.
Служба заканчваецца прыкладна ў 03:00.

Реклама

Вёска Барок знаходзіцца каля вёскі Знамя.

З любоўю ў Хрысце настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы в. Барок свяшчэннік Георгій Пятроўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии