Пра паручніка ў рыфму

0

Не прычына для знаёмства
Учора спалі вы са мной,
а сёння — не! І хто віною?
— Мадам, мо ложак не прычына
знаёмства вашага з мужчынай.
Тым больш, што вас я
і не сватаў, —
паручнік кажа зухавата.

Паручнік — ратаўнік
— Я выратаваў шмат жанчын
ад згвалтавання, —
казаў паручнік нам уранні.
— Паручнік, раскажыце!
Як гэта здорава!
— Ды я іх проста ўгаворваў…

Гулец-віртуоз
— Паручнік грае
на чым-небудзь? -
цікавіцца дама.
— На ўсім я граю, мая лебедзь!
— Мо й на барабане?
— І на ім магу таксама.
— І на арфе?

Реклама

— Не, не ўмею…
Адкажу, мадам, я прама:
на арфе гульняў не бывае —
скрозь струны карта пралятае…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии