У мінулым годзе экспарт прадукцыі, выпушчанай прадпрыемствамі Случчыны, дасягнуў у грашовым выражэнні 127 мільёнаў долараў ЗША. Гэта на 43,2 % больш, чым у 2009-м.
Па дадзеным Слуцкага райвыканкама, у знешнегандлёвай дзейнасці раёна склалася дадатнае сальда — 103,4 мільёна долараў ЗША.
У ліку тых, хто асабліва ахвотна набываў слуцкія тавары, — Расійская Федэрацыя, Украіна, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан. Добрым попытам карысталася мясцовая прадукцыя і на рынках Малдовы, Туркменістана, Таджыкістана, Азербайджана, Польшчы, Галандыі, Германіі і іншых краін блізкага і далёкага замежжа.
На Случчыне — тры галоўныя пастаўшчыкі тавараў за межы Беларусі:
- ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»,
- «Слуцкі сыраробны камбінат» і
- «Слуцкі мясакамбінат».
Таму на экспарт ідзе, у асноўным, цукар, сметанковае масла, сухая малочная сыроватка, сухое абястлушчанае малако, цвёрдыя сычужныя сыры, казеін, ялавічына і свініна.
Напрыклад, квота продажу беларускага цукру ў Расію складала летась 175 тысяч тон (сёлета яна вырасце да двухсот тысяч тон). Чвэрць гэтай колькасці салодкай прадукцыі адправілі суседзям-расіянам случчане. Так і з Казахстанам, дзе квота вызначана ў 50 тысяч тон. Акрамя таго, цукроварафінадны камбінат пастаўляў свой тавар у Туркменістан, Узбекістан, Украіну, Грузію і іншыя былыя рэспублікі Савецкага Саюза. Звыш трох тысяч тон цукру прадпрыемства адгрузіла ў Афганістан.
Летась экспарт салодкай прадукцыі вырас, у параўнанні з 2009-м, больш як на сорак працэнтаў. Валютная ж выручка пераваліла за дзевяноста мільёнаў долараў. Гэтаму павелічэнню спрыяла стварэнне ў Расійскай Федэрацыі і ва Украіне надзейнай тавараправоднай сеткі.
Мясцовыя прадпрыемствы ды арганізацыі актыўна скарыстоўваюць такі магутны рэкламны рэсурс, як інтэрнэт-партал www.export.ru (у тым ліку і яго англамоўную версію). Не менш актыўна прадпрыемствы ўдзель-нічаюць у шматлікіх выставах і кірмашах. З падобных мерапрыемстваў случчане прывозілі дамоў не толькі высокія ўзнагароды, але і новыя кантракты.
Развіваць знешнегандлёвую дзейнасць дапамагаюць і пабрацімскія сувязі, якія існуюць паміж Слуцкам і рэгіёнамі Расіі, Украіны, Арменіі.
Пазалетась у лістападзе дагавор аб супрацоўніцтве звязаў Случчыну з Шэкінскім раёнам Азербайджана. Ужо тады былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці наконт пастаўкі азербайджанскім пабрацімам бярозавага купажыраванага соку, сіропаў, зялёнага гарошку, што выпускае УП «Слуцкі кансервавы завод», трыкатажных вырабаў, чугунна-чорнага посуду, цукру, казеіну, сухога абястлушчанага малака. Зараз вывучаецца магчымасць стварэння сумеснай вытворчасці мясных кансерваў з удзелам ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і сумеснага прадпрыемства на базе таго ж кансервавага завода, на адрас якога пабрацімы будуць адпраўляюць садавінныя экстракты, пюрэ з айвы, гранату, кізілу і іншай садавіны, канцэнтрыраваныя натуральныя сокі.
Прадукцыя такога прадпрыемства, на думку спецыялістаў, будзе мець някепскую экспартную перспектыву.
І яшчэ. Летась экспарт паслуг на Случчыне склаў амаль шэсцьсот тысяч долараў — на восемдзесят працэнтаў больш, чым у 2009 годзе. І ў гэтай справе дасягнута дадатнае сальда — звыш 54 тысяч долараў.
Сяргей Любшын
Трындец, кто давал материал к этой статье???? Безграмотность полная.
Нормальная статья. У кого и в чем выражена «безграмотность»?