У хворага кума ў бальніцы

0

— Кум, добра, што я захварэў!
Не буду вельмі ўжо хваліцца —
я ж дома і таго не еў,
што ем тут, лежачы ў бальніцы!
То жонка вяндліну нясе,
то цешча — каўбасу ці сала.
Нясуць і шмат, і па крысе,
але каб хвораму хапала!
— Тут, у бальніцы, што — няма
той ежы, мо даюць ніколькі?
— Ды ёсць, шаноўная кума,
але не тое ды не столькі.
Ад той ты ежы не памрэш,
суседзі кажуць, што хапае…
Па мне — каўбаскі, як упрэш,
зусім не кепска адчуваю!
— А тую страву ўсе ядуць?
— Не бачыў шчэ, каб
хто адгрэбваў,
усё чысцютка падмятуць
і нават посуд вытруць хлебам!
Бач, халадзільнік вунь які?
Бо жонкі хворых, нібы пчолкі,
баяцца, каб іх мужыкі
вагі не скінулі ніколькі.
І мы ў асадзе тут штодня,
удары лёсу ўсе трымаем:
бо і радня, і не радня —
хто што нясе, у нас усё пхае…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии