«Свабода» змяніла частоты

0

Прызвычаіўся было слухаць рэпартажы «Свабоды» на хвалі 31 м. Аднак цяпер на звыклай частаце радыёстанцыі не знаходжу. Падкажыце, калі ласка, у чым справа? Аляксей Якаўлевіч
Сапраўды, «Свабода» змяніла сетку свайго вяшчання. Зараз гэту станцыю можна пачуць на наступных хвалях і частотах: з 6 да 8 гадзін раніцы — на хвалях 49 м (частоты 6105 кГц, 6120кГц), з 18 да 20 гадзін — на хвалях 49 м (6060 кГц) і 41 м (7270 кГц), з 20 да 22 гадзін — на хвалях 49  м (5930 кГц, 6105 кГц), з 22 да 24 гадзін — на хвалях 49 м (5995 кГц) і 41 м (7475 кГц). «Свабоду» можна прымаць і на сярэдніх хвалях — 490 м (612 кГц).

Аддзел пісем

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии