Прэм’ера спектакля “Мудрамер” па аднайменнай п’есе Міколы Матукоўскага ў пастаноўцы Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя Галубка адбылася 26 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра.
П’есу, напісаную больш за дваццаць гадоў таму, Аляксандр Туміловіч, рэжысёр тэатра, лічыць актуальнай і сёння. «Памятаеце фразу міністра: «Чалавечыя адносіны да справы — вышэй за ўсё»? А ў нас сёння бюракратызм зацягвае», — гаворыць рэжысёр.
СЮЖЭТ. У міністэрства ўзгаднення прыходзіць вынаходнік (у ролі Уладзімір Машко), які сканструяваў адмысловы прыбор — мудрамер. Гэты апарат вымярае чалавечую дурноту.
Міністр (Уладзімір Вяршынін) прапануе спачатку пратэсціраваць апарат на сваіх падначаленых (Наталля Дубалека, Зінаіда Заяц, Мікалай Курбыка). Але тыя адмаўляюцца. Тады міністр апрабоўвае апарат на наведніках (ролі выконваюць Юрый Арол, Людміла Шахновіч, Галіна Бабаджанава, Анастасія Туміловіч, Людміла Рапапорт, Наталля Аўтуховіч).
РЫЗЫКОЎНАЯ ПРЭМ’ЕРА. Аляксандр Туміловіч лічыць, што як рэжысёр ён рызыкаваў, бо не думаў, што гледачы выседзяць на спектаклі, які доўжыцца амаль дзве гадзіны.
«Тут вельмі шмат слоў — гаварыльня, — тлумачыць суразмоўца. — Былі і свае складанасці. Выканаўца галоўнай ролі — міністра ўзгаднення — Уладзімір Вяршынін напярэдадні прэм’е-ры трапіў ў аддзяленне неўралогіі. Пасля кропельніц ён прыходзіў на рэпетыцыі».
Публіка засталася да самага фіналу і нават вітала акцёраў стоячы.
З ЛЮБОЎЮ ДА ГЛЕДАЧОЎ. Па словах Уладзіміра Машко, любая тэатральная работа, асабліва народнага калектыву, патрабуе велізарнай затраты сіл, асабістага часу. Прычым, бясплатна.
«Хацеў бы праз вашу газету павіншаваць усіх нашых мэтраў, якія не гралі ў гэтым спектаклі: Уладзіміра Івановіча, Юрыя Крывадубскага», — папрасіў Уладзімір Машко.
Калектыў тэатра выказвае падзяку гукарэжысёру Юрыю Лісагору, мастаку Алегу Шапелю, касцюмеру Таццяне Якімовіч.
Таццяна Гусева
Товстоноговское действо, толстоноговое шоу, над Бычком сье лицедейство, принял зритель хорошоу!
Обожаю театр. Люблю «Голубка». К сожалению, очень поздно узнала о дате представления. Почему нет в городе афиш??? Я имею в виду не только центр, но и район «Сахарного».
Очень понравился спектакль. Надеюсь ещё будут такие же интересные постановки.
Я видел только фрагмент в записи… Но Володя Машко играл замечательно!
Юрка Орёл ты лучше всех. Администрация Киностудии «Беларусьфильм»
самый луший актёр в Беларуси