Нашы дзеці у настаунікі не пайшлі

0

Адна з тэм, якую актыўна абмяркоўваюць чытачы «IK» і нашага сайта, — палажэнне настаўніка ў грамадстве. Нагадаем, пачатак тэме паклала пісьмо слуцкай настаўніцы Ірыны Іванаўны, якое было апублікавана ў № 3 ад 20 студзеня 2011 года (гл. с. 2, «Не дазволю сваім дзецям стаць настаўнікамі»). Затым рэдакцыя ў матэрыяле «Внеклассное чтение» (смотрите печатный вариант газеты № 6 от 10.02.) дало слова чытачам. Але водгукі працягваюць паступаць і зараз.

УЛАДЗІМІР ДАМЕЛЬ. Хачу расказаць пра долю настаўніка ў нашым жыцці. Мая жонка адпрацавала настаўніцай 46 гадоў, сам я па сумяшчэнню працаваў педагогам 20 гадоў. Калі настаў час выбіраць шлях ў жыцці дзецям, ні адно з іх не пайшло ў настаўнікі, бо яны бачылі, як чалавек гэтай прафесіі залежны ад кіруючай ў адукацыі бюракратыі.

Настаўніца пачатковых класаў павінна была выхоўваць «сапраўдных» грамадзян-патрыётаў. На гэту тэму друкаваных матэрыялаў было многа. Іх галоўным лейтматывам была думка «Два сусветы, два лёсы дзяцінства». Вядома, дзеці ў Савецкім Cаюзе шчаслівыя, а там, за мяжой, яны жывуць у бядноце і горы.

Реклама

Дома на гэту тэму размовы былі іншыя. Як купіць сыну новыя штаны? А за ім і дачушка становіцца дарослай. Дзе і за што купіць тое і другое? Ды і сама настаўніца не ў лепшым ўборы — няма за што купіць абноўку. Таму нашы дзеці ў настаўнікі і не пайшлі.
Па волі лёсу малодшая дачка жыве ў Германіі, што дазволіла нам пабыць там не адзін раз. Пасля першага знаёмства з тым жыццём жонка абуралася на сябе, што так доўга падманвала дзяцей, бо ніякага гора не ўбачыла.

Усякі раз, калі мы прыязджаем да дачкі з зяцем, нас запрашае да сябе ў госці былы дырэктар мясцовай школы, а цяпер — пенсіянер. З ім у нас склаліся прыяцельскія адносіны, і нашыя гутаркі носяць шчыры характар. Аднойчы зайшла размова пра настаўнікаў. Ён расказаў, што яго гадавая зарплата была каля 50 тысяч еўра, а калі прыйшоў час, ён атрымаў пенсію 2700 еўра за месяц. Аднойчы былы дырэктар сказаў, што 36 гадоў працаваў настаўнікам. Тады мая жонка не ўстрымалася і ў адказ пахвалілася, што адпрацавала 46 гадоў настаўніцай пачатковых класаў.

— У Вас, магчыма, вялікая пенсія? — не вытрымаў гаспадар.
— 100 еўра, — адказала жонка.
— Дык гэта на месяц трымаць сабаку, — здзівіўся былы дырэктар нямецкай школы.
— Трэба ўмець жыць, — горда адказала жонка.
Параўнанне таго, як жыве наш настаўнік і нямецкі, не на нашу карысць. У былога дырэктара двухпавярховы дом, сотак трыццаць саду, у якім растуць яблыні і кветкі, ды вакол дома больш за гектар старога лесу — ад дзядоў у спадчыну. І кожнае саспелае дрэва каштуе вялікія грошы. Гэта арыфметыка ўжо не паддаецца нашаму разуменню. У двары два аўто: працоўнае і святочнае.

Па выказваннях нямецкага пенсіянера, заробкі настаўніка залежаць ад мноства прычын (якая школа, у якой зямлі Германіі знаходзіцца) і састаўляе ад 1200 да 3800 еўра за месяц. Стаўка настаўніка пачатковай школы — 28 гадзін. Гэта з улікам часу на падрыхтоўку да ўрокаў і на другія заняткі. Увесь працоўны дзень не павінен быць большым, чым на прадпрыемстве. Кожны настаўнік, адпрацаваўшы сем гадоў, мае права пайсці на год на адпачынак, атрымліваючы скарочаны заробак. Адпачыўшы, ён мае права вярнуцца да сваёй працы. Згодна з апошнім законам, настаўнік ідзе на пенсію ў 67 гадоў. Але большасць з іх пакідае працу раней за 60 гадоў. А што мае наш настаўнік, чытач ведае і сам. Бо ёсць два сусветы і два лёсы настаўнікаў.

ЦІХАЕ ШЧАСЦЕ. Нямецкі настаўнік — паважаная ў грамадстве праца, дастойная пенсія, забяспечаная старасць. На фота: спадар Дорнер, яго жонка Марго і Нікаля — унук Уладзіміра Дамеля.

НАТАЛИЯ. Работаю в школе более 30 лет. Положение у учительства в начале 1980-х и сейчас — не сравнить. И материально, и морально. Нынешнее положение делает из педагога раба. А разве раб воспитает достойного человека? Мы теряем педагога, школу как институт высокой духовности. Раньше учителя на переменах говорили о новинках литературы, кино, а сейчас лишь о том, где и сколько что стоит, когда перечислят зарплату.

Чтобы успешно работать, организовывать учебно-воспитательный процесс, мы приобретаем за свой счёт бумагу, папки, ксерокс и компьютер, купленный на деньги, которые сэкономили на своём отдыхе. Всё перечислить трудно.

Коллеги называют меня фанатом работы. Но за 30 лет я ничего не заработала, кроме болезней. Чтобы построить квартиру, нашему учителю нужен выбор: ходить босым и полуголодным или лучшие годы, значительную часть зарплаты отдавать на жильё.

Всё, что у меня есть, — это знания, умения и навыки, которые я искренне отдаю детям и за что государство со мной не рассчиталось. Вижу, насколько по-разному учителя стали относиться к работе, к детям. Я не виню коллег. Общество сделало их равнодушными, озлобленными. Но всё возвращается бумерангом, и общество за такое отношение к учительству получит дикарей вместо образованных людей.

НАДЕЖДА МЕДВЕДЕВА. Первая учительница осталась в моей памяти на всю мою жизнь. Война, голод… Она нас, детдомовцев, согревала своим материнским теплом, а ослабевших детишек, забирала к себе домой. Отпаивала их настоями трав, кормила травяными пышками. Мы её любили, как мать родную. Учительница взяла к себе в дом моего пятилетнего братишку, тем самым спасла от голодной смерти. Она же после войны разыскала родителей погибшего отца, и мы вернулись к родным.

В моей памяти навсегда осталась и учительница младших классов Дюдевской школы Софья Степановна Метельская. Она похоронена на кладбище в деревне Маяк. Я часто навещаю её могилу и благодарю свою учительницу за добро, которое она в нас вложила.

Леонид Григорич

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии