Чаму нашы дзеці не пайшлі ў настаўнікі

1

Адна з тэм, якую актыўна абмяркоўваюць чытачы «IK» і нашага сайта, — палажэнне настаўніка ў грамадстве. Нагадаем, пачатак тэме паклала пісьмо слуцкай настаўніцы Ірыны Іванаўны «Не дазволю сваім дзецям стаць настаўнікамі»). Затым рэдакцыя ў матэрыяле «Внеклассное чтение» (см. № 6 от 10.02.) дала слова чытачам.

Але водгукі працягваюць паступаць і зараз. З імі можна згаджацца, іх можна адхіляць. Аднак такія меркаванні ёсць.

УЛАДЗІМІР ДАМЕЛЬ. Мая жонка адпрацавала настаўніцай 46 гадоў, і сам я па сумяшчэнню працаваў педагогам 20 гадоў. Калі настаў час выбіраць шлях ў жыцці маім дзецям, ні адно з іх не пайшло ў настаўнікі, бо яны бачылі, як жывуць гэтыя людзі.
У Савецкім Cаюзе настаўнік павінен быў выхоўваць «сапраўдных» грамадзян-патрыётаў. На гэту тэму друкаваных матэрыялаў было многа. Іх галоўным лейтматывам была думка «Два сусветы, два лёсы дзяцінства». Вядома, у нас дзеці шчаслівыя, а там, за мяжой, яны жывуць у бядноце і горы.
Дома на гэту тэму размовы былі іншыя: як адзець-абуць дзяцей. Ды і сама настаўніца не ў лепшым ўборы: няма за што купіць абноўку. Таму нашы дзеці ў настаўнікі і не пайшлі.
Па волі лёсу малодшая дачка жыве ў Германіі, што дазволіла нам пабыць там не адзін раз. Пасля першага знаёмства з тым жыццём жонка абуралася на сябе, што так доўга падманвала дзяцей, бо ніякага гора не ўбачыла.
Усякі раз, калі мы прыязджаем да дачкі з зяцем, нас запрашае да сябе ў госці былы дырэктар мясцовай школы, а цяпер — пенсіянер спадар Дорнер. Аднойчы зайшла размова пра настаўнікаў. Спадар Дорнер расказаў, што яго гадавая зарплата была каля 50 тысяч еўра, а калі прыйшоў час, ён атрымаў пенсію 2700 еўра за месяц. Пачуўшы, што дырэктар адпрацаваў у школе 36 гадоў, мая жонка не ўстрымалася і пахвалілася, што была настаўніцай пачатковых класаў 46 гадоў.
— У Вас, магчыма, вялікая пенсія? — не вытрымаў гаспадар.
— 100 еўра, — адказала жонка.
— Дык гэта на месяц трымаць сабаку, — здзівіўся былы дырэктар нямецкай школы.
— Трэба ўмець жыць, — ганарліва адказала жонка.
У былога дырэктара двухпавярховы дом, сотак трыццаць саду, у якім растуць яблыні і кветкі, ды вакол дома больш за гектар старога лесу — ад дзядоў у спадчыну. Кожнае саспелае дрэва каштуе вялікія грошы. У двары два аўто: працоўнае і святочнае.
Па выказваннях спадара Дорнера, заробкі настаўніка залежаць ад мноства прычын і састаўляюць ад 1200 да 3800 еўра за месяц. Стаўка настаўніка пачатковай школы — 28 гадзін. Гэта з улікам часу на падрыхтоўку да ўрокаў і на другія заняткі. Увесь працоўны дзень не павінен быць большым, чым на прадпрыемстве. Кожны настаўнік, адпрацаваўшы сем гадоў, можа пайсці на год на адпачынак, атрымліваючы скарочаны заробак. Адпачыўшы, ён мае права вярнуцца да сваёй працы. На пенсію настаўнік ідзе ў 67 гадоў. Але большасць з іх пакідае працу раней.
А што мае наш настаўнік, чытач ведае і сам. Бо ёсць два сусветы і два лёсы настаўнікаў.

Реклама

НАТАЛИЯ. Работаю в школе более 30 лет. Нынешнее положение педагога делает из него раба. А разве раб воспитает достойного человека? Мы теряем учителя, школу как институт высокой духовности. Раньше преподаватели на переменах говорили о новинках литературы, кино, а сейчас — о ценах и о том, когда перечислят зарплату.
Чтобы успешно работать, мы приобретаем за свой счёт бумагу, папки, ксерокс и компьютер, купленный на деньги, которые сэкономили на своём отдыхе. Всё перечислить трудно.
Коллеги называют меня фанатом работы. Но за 30 лет я ничего не заработала, кроме болезней. Чтобы построить квартиру, наш учитель должен ходить босым и полуголодным.
Всё, что у меня есть, — это знания, умения и навыки, которые я искренне отдаю детям и за что государство со мной не рассчиталось. Вижу, насколько по-разному учителя стали относиться к работе, к детям. Я не виню коллег. Общество сделало их равнодушными. Но всё возвращается бумерангом, и общество за такое отношение к учительству получит дикарей вместо образованных людей.

НАДЕЖДА МЕДВЕДЕВА. Первая учительница осталась в моей памяти на всю жизнь. Война, детдом в Сибири. Она ослабевших детишек забирала к себе домой. Отпаивала их настоями трав, кормила травяными пышками. Так она выходила моего пятилетнего брата. Мы её любили, как мать родную. После войны учительница разыскала родителей погибшего отца, и мы вернулись к родным в Беларусь.
На Случчине я училась в Дюдевской школе у Софьи Степановны Метельской. Никогда не забуду этого замечательного человека. Она похоронена на кладбище в деревне Маяк. Часто навещаю её могилу и благодарю свою учительницу за частицу добра, которую она в нас вложила.

Леанід Рыгорыч


ЦІХАЕ ШЧАСЦЕ. Нямецкі настаўнік — паважаная ў грамадстве праца, дастойная пенсія, забяспечаная старасць. На фота: спадар Дорнер, яго жонка Марго і Нікаля — унук Уладзіміра Дамеля. Фота: Уладзімір Дамель

ПІШЫЦЕ. Вашы пісьма ў рэдакцыю накіроўвайце на адрас: а/с 53. 223 610, Слуцк-9 або на электронны адрас info@kurjer.info.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
1 апреля 2011 23:42

Гэтая сiстэма кiравання усiх робiць нявольнiкамi…