«Бальшавік-Агра» адсвяткаваў 80-гадовы юбілей

0

У пятніцу, 25 сакавіка, ААТ «Бальшавік-Агра» (вёска Крывічы Салігорскага раёна) адсвяткавала свой 80-гадовы юбілей.
Гісторыя сельгаспрадпрыемства пачалася ў далёкім 1931 годдзе — з адной рыдлёўкі, двух коней, аднаго воза на 16 гаспадарак. Узначаліваў калгас «Бальшавік» старшыня Дразгіловіч.

Сёння ААТ «Бальшавік-Агра» — адно з лепшыў у Салігорскім раёне. Варта ўспомніць, што ў мінулым годзе, які быў не лепшым па ўраджайнасці, аграрыі гаспадаркі сабралі 11,5 тысяч тон зерня. Свінагадоўчы комплекс ААТ «Бальшавік-Агра» — адзін з буйнейшых у Мінскай вобласці, пастаўляе больш за 80% свініны ўсяго раёна.

Сёння ў ААТ працуюць 580 чалавек. І, як кажуць у адміністрацыі гаспадаркі, нястачы працоўных рук няма.
На свяце кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла Дыпломамі і грашовымі прэміямі лепшых працаўнікоў. Госці юбіляраў прэзентавалі падарункі: Слуцкі мясакамбінат падарыў свінагадоўчаму комплексу камп’ютар, кіраўніцтва Салігорскага раёна — трактар «Беларус», а ансамбль «Бяседа» усім прысутнічым стварыў святочны настрой.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня


Кіраўнік гаспадаркі Петр Гайкевіч. Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии