Мой сябар — сталы наведвальнік сайта «Свабода» ў інтэрнэце. На жаль, пакуль маю абмежаваны доступ у інтэрнэт. Падкажыце, калі ласка, на якіх хвалях па радыёпрыёмніку можна пачуць агляд навін ад карэспандэнтаў «Свабоды».
Міхаіл Рубінаў
«Свабоду» можна прымаць нават на сярэдніх хвалях радыёпрыёмнікаў — вяшчанне вядзецца на 490м (612кГц). Калі ж вам зручней праслухоўваць перадачы на кароткіх хвалях, то сетка вяшчання з канца сакавіка выглядае наступным чынам: з 6 да 8 гадзін раніцы — на хвалях 49 м (частоты 6105кГц, 6120 кГц), з 18 да 20 гадзін — на хвалях 49 м (6060 кГц) і 41 м (7270 кГц), з 20 да 22 гадзін — на хвалях 49 м (5930 кГц, 6105 кГц), з 22 да 24 гадзін — на хвалях 49 м (5995 кГц) і 41м (7475 кГц).
Будзем рады пачуць водгукі чытачоў аб аб’ектыўнасці карэспандэнтаў гэтай радыёстанцыі.
Аддзел пісем