Праўда — у кожнага, а Беларусь адна

3

Чарада падзей, вынікаючых пасля выбараў 19 снежня мінуўшага года, працягвае хваляваць людзей. Сёння мы публікуем меркаванні двух чытачоў «Кур'ера».

Мікола Шаравар і аўтар, што назваў сябе як Ячавец, вырашылі неабходным выказаць свае пазіцыі ў сувязі з публікацыяй у № 8 нашай газеты матэрыялу «Паміж праўдай і няпраўдай».
У ім, у прыватнасці, прыведзена меркаванне случчаніна Міхаіла Масюка, які пісаў, што «гэта была „сусветная змова“ супраць Беларусі», а на Плошчы уладзе «трэба было прымяніць газ, халодную ваду, як гэта робіцца ў многіх краінах Еўрасаюза».

МІКОЛА ШАРАВАР, назіральнік за выбарамі ад Беларускага Хельсінскага камітэта, Салігорск. З болем на душы ўспрыняў я нататку «Паміж праўдай і няпраўдай» у «IK» ад 24 лютага са шчырымі прызнаннямі нашых суразмоўцаў, выгадаваных на міфах аб «сусветнай змове супраць Беларусі».

Реклама

Міхаіл Масюк упэўнены, што выбары ў нас былі свабодныя, дэмакратычныя, і шкадуе, што «мала арыштавалі злачынцаў перавароту». У гэтай сувязі хочацца спытаць у Масюка, ці дамагаўся ён права назіраць за выбарамі альбо быць «сябрам» участковай камісіі? Вядома ж не. Бо калі б ён пабачыў, як нахабна падлічваюць галасы, так бы не размаўляў, а пайшоў бы на Плошчу і паглядзеў, як стварылі «пераварот». Я ўпэўнены, што ніякіх свабодных дэмакратычных выбараў у нас не праводзілася і ніякага «ўзброенага перавароту» не ставалася.
На працягу свайго 74-гадовага жыцця я таксама верыў у светлую будучыню, што нам абяцаюць, пакуль не пераканаўся, што жыццё ў цемры, дзе на пярэднім плане — хлусня, — ахінея, з якой трэба змагацца. Па гэтай прычыне песню са славамі «Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек» я ўспрымаю з уздрыгам, як здзек над чалавечай сутнасцю. Пераканаўся ў гэтым, калі азнаёміўся з кнігай Таццяны Працько «Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917−41)».

Васіль Быкаў пісаў: «Бойся не воўчай зграі. Чалавечая зграя намнога страшней». Гэтай фразай пісьменнік перасцярагае народ ад той нягоды, што чакае нас, калі мы не пазбавімся ад хлусні, якая замбіруе чалавечыя душы да становішча быдла, якім можна кіраваць, а таксама рабіць з іх паслухмяных паслугачоў, як у час падліку галасоў, так і ў фабрыкацыі сцэнарыяў, па якім можна згвалціць ці зняважыць асобу. І гэта вельмі страшна.

А каб паверылі нашыя чытачы ў «справядлівыя выбары», я прапаную далучыцца да маючых адбыцца ў 2012 годзе парламенцкіх выбарах, прыняць удзел у якасці назіральніка ці «сябра» ўчастковай камісіі шляхам збору 10 подпісаў. І яшчэ сапраўднасць можна спасцігнуць, калі вы прыйдзеце на ўчастак у дзень выбараў за 15−20 хвілін да іх заканчэння.

Вы пабачыце, што на вашым лісце спіска выбаршчыкаў большая частка граф, дзе павінен быць роспіс аб атрыманні бюлетэня, пустая. Гэта значыць, што на выбары ходзяць амаль палова выбаршчыкаў, а не 95%, як гэта аб’яўляе цэнтрвыбаркам. Вось такая праўда нашага жыцця.

ЯЧАВЕЦ. На примере оценки событий на Площади 19 декабря, данных Михаилом Масюком, уверенным, что там «была спроба ўзброенага перавароту», ясно видно: сегодняшнее ТВ — это оружие массового поражения, которое используется для зомбирования населения.

Один лишь пример этого: в кадрах ТВ, где показывалось якобы найденное в гараже оружие оппозиции, на самом деле, при проверке, проведённой независимой газетой «Наша Ніва», оказалось, что гараж принадлежит сотруднику одной из силовых структур!
А ведь сотни тысяч телезрителей, к сожалению, поверили в этот репортаж. И до сих пор верят, что не было на Площади избиения митингующих, многие из которых получили переломы рук, ног, травмы головы. И даже, как Масюк, желеют, что власти не применили оружие и газ.

Леанід Рыгоравіч

ПІШЫЦЕ. На сайце газеты «Кур'ер» вы заўсёды можаце пакінуць свой водгук да матэрыялу, які вас усхваляваў.

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
23 марта 2011 17:50

А колькi людзей выпадкова збiлi i затрымалi. Тых, хто быу на аутобусным прыпынку, iйшоу на станцыю метро i г. д.Што казау бы спадар Масюк, калi б так здарылася з яго дзецьмi цi унукамi?

Вовчик
Вовчик
24 марта 2011 20:14

Поосторожнее, местные «дорофеевы», мы не хотим вас потерять! 🙂

Nikolas
Nikolas
25 марта 2011 21:54

Адкуль гэты wolf ведае падрабязнасцi? Ён так сама стёклы бiу? Чаму ён на волi, куды мiлiцыянты глядзяць?