Мультфільм пра выцінанкі з удзелам слуцкага майстра ўзяў прыз у Расіі

0

Стужка «Выцінанка-выразанка» беларускага рэжысёра Міхаіла Тумелі атрымала прыз за лепшую рэжысуру на Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно. Фестываль прайшоў у Суздалі з 23 па 27 лютага.

Беларускамоўная стужка «Выцінанка-выразанка» з’явілася на свет у выніку знаёмства аніматара Міхаіла Тумелі з нашым знакамітым земляком Вячаславам Дубінкам, які адрадзіў на Беларусі мастацтва выцінанкі. На жаль, легендарны майстар ў мінулым годзе адышоў у лепшы свет.

Менавіта Вячаслаў Дубінка натхніў рэжысёра на стварэнне мульціка ў тэхніцы, блізкай да выцінанкі. У мультфільме добры заяц дапамагае хлопцу знайсці жонку. Стужка агучана кампазіцыяй этна-трыа «Троіца», якая ўвайшла ў альбом «Жар-жар», і аднаўляе фальклорны свет беларускіх прымавак.

Реклама

«Мне захацелася зняць самога Дубінку, каб ён стаў героем мультфільма і гледачы змаглі ўбачыць, як праз яго рукі праходзіць сутыкненне з крыніцамі творчасці. Мне здаецца, у фільме гэта атрымалася, і нават журы расійскага фестываля гэта адзначыла», — распавёў рэжысёр у інтэрв'ю «БелаПАН».

На конкурсе ў Суздалі назву працы Міхаіла Тумелі пераклалі як «Бумажные узоры», таму што ў рускай мове няма аналага слову «выцінанка».

Таццяна Гусева

ПАГЛЯДЗЕЦЬ мультфільм з удзелам Вячаслава Дубінкі можна тут.
Апошняе інтервью з Вячаславам Дубінкай: «Выцінанка лічылася дурыкамі, а не мастацтвам».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии