Бытавыя замалёўкі

0

Не ад добрага жыцця

— Жонку «сонейкам» завеш,
«золаткам» заўсёды,
хоць ты з ёю і жывеш
доўгія ўжо годы…
— Дзіва дзіўнае знайшоў?
Ты, брат, не дзівіся…
— А завуць-та жонку як?
— Далібог, забыўся!..

Слушная здагадка

— Вось паслухай мяне, Маня,
разгадала я сакрэт,
чаму ходзіць на спатканне
з хлопцам тым мая Жанет.
Доктар ёй аднойчы кажа:
«На паветры больш бывай,
асабліва, я заўважу,
перад сном не забывай!»
Вось і ходзіць кожны вечар —
высачыла я сама —
у сасоннік на сустрэчу,
адчуваю, нездарма…
— Ты ж успомні, Пелагея,
як чакала цемнаты
і ляцела да Андрэя
ты да сажалкі ў кусты!..
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии