Свята Масленкі шчыра ў госці запрашае

4

Ў гарадскім парку культуры і адпачынку Слуцка 6 сакавіка, а 12 гадзіне адбудзецца Свята Масленкі
Ва ўсіх славянскіх народаў самым вясёлым і працяглым святам была Масленіца. З аднаго боку, існуе думка, што Масленіца заканчвала зіму, з другога — што яна святкавалася ў гонар вясны, якую з нецярплівасцю чакае ўсё жывое на зямлі.

Ў гарадскім парку культуры і адпачынку Слуцка 6 сакавіка вы даведаецеся што ўяўляла сабой «Масленіца», з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся на стол і каму аказвалі асаблівую пашану.
Правесці матухну Зіму дапамогуць спевы і карагоды ў выкананні лепшых фальклорных гуртоў Слуцкага раёна:

  • народны фальклорны ансамбль «Ячаўскія вячоркі»;
  • народны ансамбль песні і музыкі «Случчанскія святкі»;
  • народны ансамбль народнай песні і музыкі Селішчанскай ДМШ;
  • народны хор «Пачастунак» ГДК і мастацкая самадзейнасць раёна.

Асаблівасцю свята стане паказ масленічных абрадаў «Разуванне маладой», «Хаджэнне да павітух», «Калодка».
З традыцыйных элементаў захавалася катанне на тройках коней, урачыстае віншаванне маладажонаў, якія ўзялі шлюб у гэтым годзе, запальванне вогнішча.
Пройдзе традыцыйны рытуал спальвання пудзіла, парадуюць гледачоў піратэхнічныя падзеі.
Кожны наведвальнік, які прыме ўдзел у гульні, атрымае смачны пачастунак — традыцыйны масленічны блін, сімвал веснавога сонейка, і шмат іншых падарункаў.
Таксама кожны наведвальнік свята зможа пачаставацца прысмакамі прадпрыемстваў ААТ «Слуцкі мясакамбінат», ААТ «Слуцкі сыраробчы камбінат», якія правядуць дэгустацыю і продаж сваёй прадукцыі.
Вы таксама зможаце пачаставацца салодкімі прысмакамі ад фірмы «Анега».
Амаль штогод на Масленіцу ладзяцца конкурсы прыпевак. У гэтым годзе конкурс будзе праходзіць сярод вёсак Падлессе, Танежыцы, Балотчыцы і Вежы.
Спяшайцеся далучыцца да кірмашовых забаў:

Реклама
  • глядзіце тэатралізаванае прадстаўленне,
  • гуляйце ў гульні,
  • танцуйце беларускія танцы,
  • частуйцеся ў карчме рознымі прысмакамі,
  • набывайце лепшыя ў нашых краях сувеніры ад народных майстроў!

Чакаем Вас на раённым свяце «Свята Масленкі вітае, шчыра ў госці запрашае!»

Марына Храловіч
вядучы метадыст Слуцкага РЦНТ


4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
5 марта 2011 20:33

Якая прыгожая вясковая дзяучына на плакаце. Не дай Бог яе у сне убачыць…

Nikolas
Nikolas
6 марта 2011 10:05

Тут с плошчай связи нет? Может это подготовка к чему-то, спроси у жены учительницы.

ICS Vortex
ICS Vortex
8 марта 2011 13:30

Дзяучына-плагият

wolf
wolf
10 марта 2011 18:25

Nikolas:
Гэта цiкавая думка. Наконт плошчы, але у Слуцку. Трэба гэтую дзяучыну паставiць замест помнiка Ленiну…