Кульмінацыей Свята Масленкі ў Слуцку стане перакульванне пудзіла і піратэхнічныя дзеянні. Адной з асаблівасцей свята буде паказ масленічных абрадаў.
12.00 — «Добрым людзям мы рады будзем!» — тэатралізаваныя прадстаўленні і выступленні калектываў Слуцкага раёна;
- Атракцыёны: «Ветрыку насустрач» (катанне на санях, тройцы коней);
- «Старому падзяліцца — маладому навучыцца» — выстава-продаж вырабаў народных майстроў;
- Дэгустацыя прадукцыі Слуцкага мясакамбіната і Слуцкага сыраробчага камбіната;
- Продаж бліноў і іншых масленічных прысмакаў.
12.30 — «Хто з намі будзе весяліцца, гора той не забаіцца» — гульнёва-забаўляльныя праграмы для дарослых і дзяцей.
13.00 — «Людзі добрыя, спяшайцеся ды на кірмашы збірайцеся!» — тэатралізаваны кірмаш «Шынок у Знахаркі». Канцэрт мастацкай самадзейнасці раёна.
14.00 — Слуп з прызамі «Высока сяджу — на ўвесь свет гляджу».
15.00 — «Гары-гары ясна» — спальванне пудзіла і піратэхнічныя дзеянні.